Сваё – значыць лепшае

У бібліятэцы-філіяле аг.Ліпнішкі адбылося мерапрыемства, прысвечанае папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры, якая прывівае любоў да айчыннай культуры, роднага слова, развівае і выхоўвае светапогляд чытачоў. Для малодшых школьнікаў быў арганізаваны прагляд навінак айчыннага кнігадрукавання пад назвай “Сваё – значыць лепшае”.

Падчас сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з выдатнымі ўзорамі дзіцячай літаратуры. Асаблівая ўвага была ўдзелена выданням, якія раскрываюць прыгажосць роднага краю, гісторыю нашай краіны і духоўныя каштоўнасці беларускага народа.

Такія мерапрыемствы дапамагаюць дзецям не толькі пашыраць кругагляд, але і выхоўваюць пачуццё гонару за сваю Радзіму і яе культурную спадчыну.