Чытаем байкі Кандрата Крапівы
У бібліятэцы-філіяле аг.Юрацішкі адбыліся гучныя чытанні “Жывая байка Кандрата Крапівы” для выхаванцаў прышкольнага летніка “Цудоўная краіна”.
Падчас сустрэчы юныя чытачы ўзгадалі цікавыя факты з біяграфіі славутага майстра сатыры і акунуліся ў самабытны свет вострага мастацкага слова К. Крапівы. Дзеці не толькі дэманстравалі сваё майстэрства ў выразным чытанні знакамітых баек, але і жыва абмяркоўвалі іх глыбокі павучальны сэнс.
Дапоўніла мерапрыемства тэматычная кніжная выстава “Чараўнік беларускай класікі”, прысвечаная творчасці пісьменніка.


