Таямніцы жыцця Уладзіміра Дубоўкі
15 ліпеня нарадзіўся адзін з самых загадкавых прадстаўнікоў айчыннай літаратуры – таленавіты пісьменнік і перакладчык Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка.
Нагадаем некалькі цікавых фактаў з яго жыцця і творчасці:
- Таямніца даты нараджэння. Сам паэт ва ўсіх дакументах указваў 1900 год, аднак сучасныя даследчыкі знайшлі архіўныя звесткі, якія сведчаць, што Уладзімір Дубоўка нарадзіўся ў 1901 годзе.
- Яго лёс – жыццяпіс узлётаў і падзенняў: паэт-лідар і арганізатар суполак “Маладняк” і “Узвышша” быў рэпрэсаваны і 27 гадоў правёў у зняволенні і выгнанні, у 1957 годзе – рэабілітаваны, у 1962 г. стаў лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы за цыкл вершаў “Палеская рапсодыя”.
- Самым вядомым творам паэта з’яўляецца верш “О Беларусь, мая шыпшына!” (1925) – сапраўдны гімн любові да Радзімы.
- Ён застаецца адзіным на сённяшні дзень майстрам слова, які цалкам пераклаў на беларускую мову ўсе 154 санеты Уільяма Шэкспіра.
Запрашаем наведаць Іўеўскую раённую бібліятэку і бліжэй пазнаёміцца з кніжнай спадчынай гэтага ўнікальнага аўтара!

