Чытаем роднае, сваё: творы Алаізы Пашкевіч (Цёткі)

15 ліпеня 2026 года споўнілася 150 гадоў з дня нараджэння выдатнай беларускай пісьменніцы, асветніцы, публіцыста і грамадскага дзеяча Алаізы Сцяпанаўны Пашкевіч (1876-1916). Яна ўвайшла ў гісторыю беларускай літаратуры пад псеўданімам Цётка. Гэта імя, поўнае цеплыні і блізкага сваяцтва з кожным беларусам, як нельга лепш адлюстроўвае сутнасць яе асобы і творчасці.

Постаць Алаізы Пашкевіч надзвычай шматгранная і, безумоўна, знакавая не толькі ў літаратуры, але і ў гісторыі наогул. Яна сумяшчала ў сабе мноства талентаў: была aўтapам “Пepшaй чытaнкi для дзeтaк-бeлapycaў”, pэдaктapам, артысткай, настаўніцай, мeдыцынcкiм paбoтнiкам.

З нагоды юбілейнай даты і ў межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!” прапануем вам адкрыць для сябе жыццёвы і творчы лёс гэтай легендарнай беларускай жанчыны.

Коўтун, В.М.  Крыж мiласэрнасцi :  раман у 2-х кн. /  Валянцiна Коўтун. — Мн. :  Мастацкая лiтаратура, 1988.  Кн. 1. —  1988. – 303 с. 

Раман-дылогія пра гісторыю жыцця беларускай паэткі, грамадскага дзеяча Цёткі (Алаізы Пашкевіч). 

У першай кнізе аўтар апавядае пра юнацтва гераіні, станаўленне яе характару, фарміраванне светапогляду, пачатак творчага шляху. 

Цетка Выбраныя творы : для ст. шк. узросту / Цетка. — Мн. : Мастацкая лiтаратура, 2010. — 197с. — (Школьная бiблiятэка).

У кнігу выдатнай беларускай пісьменніцы, асветніцы, грамадскага і рэвалюцыйнага дзеяча Цёткі (Алаізы Пашкевіч) (1876-1916) увайшлі творы з яе літаратурнай спадчыны: вершы, апавяданні, артыкулы, нарысы, адметная рыса якіх – вера ў лепшую будучыню роднага краю.

Цётка Стану песняй у народзе : выбраныя творы / Цётка ; укладальнік Алесь Бадак. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. — 91, [3] с. — (Новая бібліятэка беларускай паэзіі).

Зборнік склалі выбраныя паэтычныя творы класіка беларускай літаратуры Цёткі (Алаізы Пашкевіч).