“Кожная пятніца – роднае, сваё”: Кандрат Крапіва “Дзве кумы”
Бібліятэкі Іўеўшчыны працягваюць абласны паэтычны марафон у межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё” і прапануюць вашай увазе тэатралізаванае чытанне байкі Кандрата Крапівы “Дзве кумы”.
Трапнае і вострае беларускае слова ў творчым выкананні супрацоўнікаў устаноў культуры аг.Лаздуны I – бібліятэкара Алены Іванаўны Пляхінай і клубнага работніка Жанны Феліксаўны Хадарцэвіч прымусіць і задумацца, і ўсміхнуцца.
Запрашаем акунуцца ў свет роднай паэзіі разам з намі!
