Беларускае пісьменства: мінулае і сучаснасць

Дню беларускага пісьменства была прысвечана экскурсія ў Суботніцкай бібліятэцы, якая ладзілася для выхаванцаў дзіцячага сада.

Падчас знаёмства з бібліятэкай дзеці здзейснілі захапляльнае падарожжа ў гісторыю беларускай кнігі. Бібліятэкар у даступнай і цікавай форме распавяла пра знакамітых асветнікаў, сярод якіх асаблівае месца займаюць Еўфрасіння Полацкая і Францыск Скарына, пра развіццё айчыннага кнігадрукавання. Малышам вельмі спадабаліся яркія і прыгожыя сучасныя беларускія выданні для дзяцей.

Мерапрыемства падарыла дашкалятам шмат яркіх эмоцый і дапамагло зрабіць першыя крокі да спазнання багатай літаратурнай спадчыны роднага краю.