Чытаем і пазнаём роднае, сваё: праект “Імёны ў назвах”
Сацыяльна значная літаратура адыгрывае важную ролю ў захаванні гістарычнай памяці, патрыятычным выхаванні і папулярызацыі нацыянальнай спадчыны. Фонд ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” рэгулярна папаўняецца такімі карыснымі і цікавымі выданнямі.
З нагоды рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!” прапануем вашай увазе дзве знакавыя кнігі выдавецтва “Беларусь”, створаныя ў межах творчага праекта “Імёны ў назвах”. Гэтыя выданні дапамагаюць нам, беларусам, глыбей спазнаць гісторыю роднага краю і даведацца пра дасягненні нашых суайчыннікаў па-за межамі Радзімы і ўшанаванне іх памяці:
Ураджэнцы Беларусі ў Расійскай Федэрацыі : імёны ў назвах / складальнік А. М. Карлюкевіч ; рэдакцыйны савет: С. Л. Кандыбовіч (старшыня) [і інш. ; прадмова Сяргея Кандыбовіча]. — Мінск : Беларусь, 2025. — 319 с.
У першай кнізе творчага праекта “Імёны ў назвах” расказваецца пра ўраджэнцаў Беларусі, чый лёс звязаны з Расіяй, чые імёны ўвекавечаны ў назвах вуліц, геаграфічных аб’ектаў, а таксама адзначаны мемарыяльнымі дошкамі.
Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.
Варта адзначыць, што ў гэтым выданні ёсць звесткі пра нашага знакамітага земляка Віталія Ігнатавіча Кільчэўскага (1899-1986) – заслужанага артыста РСФСР, опернага спевака, які нарадзіўся 23 кастрычніка 1899 года ў мястэчку Ліпнішкі Ашмянскага павета Віленскай губерні (у наш час – аг. Ліпнішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці).
Прадмова і змест кнігі: адкрыць
Ураджэнцы Беларусі ў краінах Садружнасці : імёны ў назвах / складальнік А. М. Карлюкевіч ; рэдакцыйны савет: С. В. Ананьева (старшыня) [і інш. ; прадмова С. Ананьевай]. — Мінск : Беларусь, 2025. — 318 с.
У другой кнізе творчага праекта “Імёны ў назвах” расказваецца пра ўраджэнцаў Беларусі, чый лёс звязаны з краінамі Садружнасці, чые імёны ўвекавечаны ў назвах вуліц, геаграфічных аб’ектаў, а таксама адзначаны мемарыяльнымі дошкамі.
Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.
На старонках гэтага выдання змешчаны артыкул “Спыніць агонь на паразу памяці завяшчаў генерал Эдуард Нордман” нашай вядомай зямлячкі Ядзвігі Браніславаўны Юферавай – заслужанага работніка культуры Расійскай Федэрацыі, акадэміка Акадэміі расійскай прэсы, намесніка галоўнага рэдактара “Расійскай газеты”*.
Прадмова і змест кнігі: адкрыць
Абедзве кнігі стануць карыснай крыніцай ведаў для даследчыкаў, настаўнікаў, вучняў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і лёсам славутых беларусаў за межамі краіны. Запрашаем у бібліятэку пазнаёміцца з гэтымі выданнямі!
