Ядзвіга Юферава: “Спыніць агонь на паразу памяці завяшчаў генерал Эдуард Нордман”

Паважаныя чытачы! У кнізе “Ураджэнцы Беларусі ў краінах Садружнасці”, створанай у межах творчага праекта “Імёны ў назвах” выдавецтва “Беларусь”, змешчаны артыкул “Спыніць агонь на паразу памяці завяшчаў генерал Эдуард Нордман” нашай вядомай зямлячкі Ядзвігі Браніславаўны Юферавай – заслужанага работніка культуры Расійскай Федэрацыі, акадэміка Акадэміі расійскай прэсы, намесніка галоўнага рэдактара “Расійскай газеты”. 

Гэтая публікацыя прысвечана легендарнаму ўраджэнцу г.Рэчыца Гомельскай вобласці, генерал-маёру Эдуарду Баляслававічу Нордману, якога называлі “вартавым памяці” і “Робін Гудам свайго пакалення, які змагаўся з ілжывымі героямі і вяртаў сапраўдным героям іх заслугі”. 

Эдуард Баляслававіч Нордман (1922-2006) – савецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-маёр (1969), Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі. У гады Вялікай Айчыннай вайны – адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху і камсамольскага падполля на Піншчыне, удзельнік першага партызанскага бою на тэрыторыі Беларусі (у атрадзе В. З. Каржа). У пасляваенны час займаў высокія кіруючыя пасады ў органах дзяржаўнай бяспекі СССР. Ганаровы грамадзянін горада Пінска (1980).

Лейтматывам артыкула стаў зварот да кнігі ўспамінаў Э. Нордмана “Не стреляйте в партизан…”. Шмат гадоў назад Ядзвіга Браніславаўна падарыла Іўеўскай раённай бібліятэцы гэтае выданне – сапраўдны запавед памяці нашчадкам. 

Прапануем усім жадаючым пазнаёміцца з кнігай Э. Нордмана “Не стреляйте в партизан…” і нарысам нашай зямлячкі.

«Самый заслуженный белорус в Москве и самый авторитетный москвич в Беларуси. Человек потрясающей судьбы и обнаженной совести. Вечный часовой долга. Он знал, как должно быть. Он жил, как должно быть».

Ядвига Юферова  о генерале Эдуарде Нордмане

Книга написана бойцом партизанского отряда, созданного в первые дни Великой Отечественной войны в Пинске. Отряд под командованием В.З. Коржа 28 июня 1941 г. провел первый в истории второй мировой войны партизанский бой с гитлеровцами. Автор рассказывает не только о боях, атаках и диверсиях. Он проанализировал причины и побуждения, вызвавшие массовое сопротивление фашистам на оккупированной территории.

Написанная через 60 лет после Великой Победы книга является воспоминанием-размышлением о движущих и организующих силах народного сопротивления, об истоках военных поражений, о вкладе в разгром врага партизанского движения как явления, изменившего, по оценкам немецких генералов, ход войны. Это ответ тем, кто в наше время пытается бросить тень на партизанское движение и на людей, вынесших невероятные испытания, но не дрогнувших. 

Страницы из книги: «Не оставивший долгов» (об авторе) и «Оглавление»: открыть