Чытаем роднае, сваё!
Паважаныя чытачы! У межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!” працягваем знаёмства з новымі кнігамі з фонду ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”, выдадзенымі ў серыі “Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі”.
Нагадаем, што гэта серыя заснавана ў 2026 годзе Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь з мэтай папулярызацыі спадчыны сучасных беларускіх пісьменнікаў, чыя творчасць адзначана Нацыянальнай літаратурнай прэміяй (уручаецца з 2015 года).
Чытайце лепшыя творы сучасных айчынных аўтараў, якія атрымалі вышэйшае прызнанне ў галіне літаратуры!
Гришковец, В. Ф. Избранное : поэзия / Валерий Гришковец. – Минск : Мастацкая літаратура, 2026. – 206 с. – (Лауреаты Национальной литературной премии).
В книгу избранных стихотворений Валерия Гришковца вошли стихи из книг поэта, выходивших ранее, а также стихи разных лет, не включавшиеся в книги. Все они читаются на одном дыхании, впрочем, как и написаны – искренне, просто, ясно. В принципе, все творчество Валерия Гришковца подходит под эту характеристику. Потому с уверенностью можно сказать: новая книга поэта найдет своего читателя.
Марціновіч, А. Прасцягі, закаханыя талентам : выбраныя старонкі беларускай літаратуры / Алесь Марціновіч. – Мінск : Беларусь, 2026. — 342, [1] с. – (Нацыянальная літаратурная прэмія). — (Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі).
Кніга вядомага крытыка і літаратуразнаўцы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Алеся Марціновіча прысвечана аналізу творчасці як класікаў нацыянальнай культуры, так і новых імёнаў у сучаснай літаратурнай прасторы. Гэта своеасаблівы мост паміж пакаленнямі.
У першай частцы – “Пад небам вечнасці” — аўтар згадвае тых, хто ўжо стаў класікай: Алеся Асіпенку, Васіля Вітку, Віктара Гардзея, Уладзіміра Карызну, Кастуся Кірэенку, Еўдакію Лось, Максіма Лужаніна, Міколу Федзюковіча. Другая частка — “Дзень сённяшні” — знаёміць нас з тымі, хто стварае літаратурны працэс сёння. Гэта Анатоль Аўруцін, Алесь Бадак, Казімір Камейша, Алесь Карлюкевіч, Уладзімір Мазго, Алена Стэльмах, Віктар Шніп, Васіль Шырко.
Выданне з’яўляецца другой кнігай літаратуразнаўчай трылогіі “Бачу гэта так” А.Марціновіча. Першая – “Бяссонне Млечнага Шляху” – выйшла ў 2016 годзе.
Пазнякоў, М. Радзімы вечнае святло : вершы / Міхась Пазнякоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2026. – 183 с. – (Нацыянальная літаратурная прэмія). – (Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі).
Новую кнігу лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі і шматлікіх іншых рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Міхася Пазнякова склалі вершы шырокай тэматыкі. Творы паэта ўключаны ў школьныя праграмы, многія пакладзены на музыку вядомымі кампазітарамі.
У зборніку прадстаўлены лепшыя вершы грамадзянскага гучання, прысвечаныя роднай Беларусі, малой радзіме, дарагім бацькам. Вернасць спрадвечным духоўным каштоўнасцям, сыноўняя любоў да зямлі, якая ўзгадавала, маральнасць і гуманістычнасць з’яўляюцца адметнымі для вызначэння паэзіі Міхася Пазнякова. У кнізе прадстаўлена і любоўная лірыка, тэма кахання – высокага, узнёслага, светлага.
Стельмах, Е. А. День мира настанет : повесть, рассказы и пьеса / Елена Стельмах. – Минск : Беларусь, 2026. – 180, [2] с. – (Нацыянальная літаратурная прэмія). – (Лауреаты национальной литературной премии).
В книге «День мира настанет» представлено новое авторское видение темы Великой Отечественной войны. Герои повести, рассказов и пьесы – наши современники, однако эхо военного лихолетья проходит через их судьбы.
В основе заглавной повести лежит реальная история семьи писательницы и память о её двоюродном деде Владимире Санторовиче, погибшем под Ленинградом в 1943 году. Через историю нескольких поколений белорусской деревни автор показывает, как трагические события прошлого продолжают формировать мировоззрение и определять нравственные установки новых поколений, напоминая о том, что мир – это не данность, а ценность, которую необходимо беречь и защищать.
Издание адресовано широкому кругу читателей.
Наперадзе — сустрэчы з іншымі кнігамі серыі “Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі”. Сачыце за навінамі на сайце бібліятэкі.
