Літаратурны каляндар: Таямніцы Уладзіміра Караткевіча

 

Варты жалю той, хто не ведае былога дня і  таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучы…
У. Караткевіч

 

Сёння, 26 лістапада, спаўняецца 96 гадоў з дня нараджэння заснавальніка беларускай гістарычнай белетрыстыкі, класіка нацыянальнай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. З нагоды гэтай падзеі прапануем вашай увазе 7 цікавых фактаў пра жыццё і творчасць любімага аўтара:

  1. Ужо ў тры з паловай гады Уладзімір Караткевіч навучыўся чытаць, у шэсць — пачаў ствараць вершы.
  2. Аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” і раман “Чорны замак Альшанскі” лічацца першымі класічнымі ўзорамі гісторыка-прыгодніцкага і дэтэктыўнага жанраў у айчыннай літаратуры. Гэтыя творы паказалі, што гісторыя Беларусі поўная таямніц, рамантыкі і захапляльных загадак. 
  3. Уладзімір Караткевіч быў яшчэ і самабытным мастаком-графікам: на палях сваіх чарнавікоў і ў лістах да сяброў ён пакідаў трапныя шаржы, партрэты герояў і замалёўкі беларускіх краявідаў. На сённяшні дзень у яго творчай спадчыне налічваецца больш за 600 малюнкаў.
  4. Ён шмат падарожнічаў па Палессі, Панямонні і Падзвінні, запісваючы народныя легенды, песні і рэдкія словы, якія пасля траплялі ў яго творы. Уладзімір Сямёнавіч лічыў, што пісьменнік павінен ведаць сваю зямлю не па кнігах, а пабачыць усё сваімі вачыма.
  5. Яго знакаміты нарыс “Зямля пад белымі крыламі” першапачаткова пісаўся для школьнікаў, але стаў настольнай кнігай для чытачоў усіх узростаў дзякуючы вобразнай мове і цеплыні, з якой аўтар расказаў пра прыроду і культуру краіны.
  6. Цяжка знайсці той жанр, у якім не спрабаваў свае сілы Уладзімір Караткевіч. У яго творчым “арсенале” — раман, аповесць, апавяданне, казка для дзяцей, нарыс, рэцэнзія, навуковае даследаванне, паэма, балада, верш, п’еса, эсэ, кінасцэнарый, лібрэта оперы і балета…
  7. Акрамя беларускай і рускай, пісьменнік выдатна ведаў украінскую і польскую мовы, перакладаў творы сусветнай класікі (напрыклад, Джорджа Байрана і Адама Міцкевіча), а таксама пісаў сцэнарыі да мастацкіх і дакументальных фільмаў.

Запрашаем у Іўеўскую раённую бібліятэку, каб пагрузіцца ў творчасць Уладзіміра Караткевіча і адкрыць для сябе новыя грані яго таленту!

 

Спісак літаратуры “Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы” з фонду ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”: адкрыць

Полоса