Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Правила пользования

ПРАВІЛЫ  КАРЫСТАННЯ
дзяржаўнай установай культуры “Іўеўская раённая бібліятэка”

 
  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1 Правілы карыстання дзяржаўнай установай культуры “Іўеўская раённая бібліятэка” (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры і Статутам дзяржаўнай установы культуры “Іўеўская раённая бібліятэка” (далей – Бібліятэка).

1.2 Правілы рэгламентуюць узаемаадносіны Бібліятэкі і яе карыстальнікаў у працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага, даведачна-бібліяграфічнага і сацыякультурнага абслугоўвання.

1.3 Фонды дзяржаўнай установы культуры “Іўеўская раённая бібліятэка” з’яўляюцца агульнадаступным здабыткам і ахоўваюцца дзяржавай.

1.4 Парадак карыстання Бібліятэкай, пералік асноўных паслуг і ўмоў іх прадастаўлення вызначаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам бібліятэкі, Парадкам апрацоўкі персанальных дадзеных карыстальнікаў ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” і Правіламі карыстання Бібліятэкай.

1.5 Права на карыстанне Бібліятэкай мае любая фізічная асоба незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага палажэння, палітычных і рэлігійных перакананняў і прафесійнай прыналежнасці, а таксама любая юрыдычная асоба незалежна ад форм уласнасці і ведамаснай падпарадкаванасці.

1.6 Карыстальнікі Бібліятэкі ў адпаведнасці з індывідуальнымі патрабаваннямі і інтарэсамі маюць права на свабоднае і бясплатнае атрыманне асноўных паслуг бібліятэкі, акрамя дадатковых (платных).

1.7 Непаўналетнія асобы маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне ва ўсіх структурных падраздзяленнях Бібліятэкі.

1.8 Асобы з аслабленым зрокам і асобы, якія страцілі зрок, маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне і атрыманне дакументаў на спецыяльных носьбітах інфармацыі, а таксама спецыяльна абсталяваных рабочых месцах для інвалідаў па зроку.

1.9 Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды І і ІІ груп, шматдзетныя маці маюць права абслугоўвацца без чаргі.

1.10 Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды І групы, іншыя асобы, якія не могуць наведаць бібліятэку па прычыне сталага ўзросту, абмежаваных фізічных магчымасцяў, маюць права атрымліваць дакументы праз службы сацыяльнай аховы, а ў неабходных выпадках праз нестацыянарныя формы абслугоўвання.

1.11 Даведачна-пошукавы апарат Бібліятэкі, у тым ліку і на электронных носьбітах, з’яўляецца агульнадаступным для яе карыстальнікаў.

Доступ да інфармацыйных рэсурсаў можа быць абмежаваны на падставе заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з дакументамі, якія рэгламентуюць дзейнасць Бібліятэкі.

1.12 Карыстанне Бібліятэкай бясплатнае. Дадатковыя віды паслуг, выкананне якіх не супярэчыць заканадаўству, ажыццяўляюцца Бібліятэкай за плату ў адпаведнасці з “Прэйскурантам на платныя паслугі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”.

 

  1. ПАРАДАК РЭГІСТРАЦЫІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

2.1 Для рэгістрацыі (перарэгістрацыі) ў якасці карыстальніка ў Бібліятэцы, а таксама пры арганізацыі пазастацыянарных формаў абслугоўвання грамадзянін павінен:

– прад’явіць пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу;

– паведаміць неабходныя персанальныя дадзеныя для афармлення рэгістрацыйных формаў (прозвішча, імя, імя па бацьку; серыя і нумар дакумента, які сведчыць асобу; пол; год нараджэння; дадзеныя аб рэгістрацыі па месцы жыхарства і (або месцы знаходжання; звесткі аб адукацыі; месца працы (пасаду), вучобы (катэгорыі); хатні ці мабільны нумар тэлефона);

 – азнаёміцца з Правіламі карыстання Бібліятэкай і пацвердзіць згоду на іх выкананне асабістым подпісам у журнале азнаямлення з Правіламі карыстання Бібліятэкі і ўліку персанальных дадзеных;

– азнаёміцца з Парадкам апрацоўкі персанальных дадзеных карыстальнікаў ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” і пацвердзіць згоду на іх апрацоўку шляхам запаўнення заявы па ўстаноўленай форме     (прастаўленне подпісу ў журнале азнаямлення з Правіламі карыстання Бібліятэкі і ўліку персанальных дадзеных).

2.2. Рэгістрацыя непаўналетніх ва ўзросце да 15 гадоў у якасці карыстальнікаў Бібліятэкі ажыццяўляецца ў прысутнасці законных прадстаўнікоў па прад’яўленні апошнімі пашпарта ці іншага дакумента які сведчыць асобу.

Заўвага:

– у тых выпадках, калі прысутнасць законных прадстаўнікоў не магчыма (знаходжанне непаўналетняга у блізкіх сваякоў без законных прадстаўнікоў, фізічны стан законных прадстаўнікоў і інш.) регістрацыя непаўналетніх ва ўзросце да 15 гадоў можа ажыццяўляцца ў прысутнасці блізкіх сваякоў (бабулі, дзядулі, цёткі, дзядзькі). Пры рэгістрацыі ва ўліковых дакументах указваецца прозвішча, імя, імя па бацьку, хатні адрас, тэлефон блізкага сваяка.

 

– дарослыя карыстальнікі Бібліятэкі і дзеці, пачынаючы з 4-га класа ставяць подпіс у фармулярах чытача за кожны атрыманы экзэмпляр выданняў;
 

– карыстальнікі 1-3 класаў у фармулярах чытача не распісваюцца, за карыстальнікаў дашкольнага ўзросту распісваюцца законныя прадстаўнікі ці блізкія родныя.

2.3 Рэгістрацыйная форма (фармуляр чытача) афармляецца ў аўтаматызаваным ці ручным рэжыме супрацоўнікам Бібліятэкі ў прысутнасці карыстальніка.

Заўвага: у тых выпадках, калі чытач бярэ кнігі для членаў сваёй сям’і, на кожнага з іх запаўняецца фармуляр чытача, на абароце якога член сям’і запісвае: “Даручаю браць кнігі (фамілія, імя, прозвішча даверанай асобы). Дата. Подпіс”.

2.4 Рэгістрацыя калектыўных карыстальнікаў (юрыдычных асоб) ажыццяўляецца на падставе дагавора, які вызначае парадак прадстаўлення інфармацыйна-бібліяграфічных паслуг.

2.5. Перарэгістрацыя чытачоў у Бібліятэцы праводзіцца штогод (з першага працоўнага дня календарнага года) для статыстычнай справаздачы перад заснавальнікамі Бібліятэкі і органамі дзяржаўнай статыстыкі; чытачы, якія прайшлі перарэгістрацыю абслугоўваюцца толькі пры адсутнасці запазычанасці.

  1. ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

Карыстальнікі Бібліятэкі маюць права:

3.1 Наведваць Бібліятэку ў адпаведнасці з рэжымам яе працы:

  • адміністрацыйна-ўпраўленчы персанал ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” (г.Іўе, вул. 1 Мая, 4):

панядзелак-пятніца    з 08.00 да 17.00

перапынак на абед     з 13.00 да 14.00

выхадныя дні – субота, нядзеля.
санітарны дзень – апошняя серада кожнага месяца.

  • аддзел абслугоўвання і інфармацыі (г.Іўе, вул. 1 Мая, 4):

аўторак-пятніца з 10.00 да 19.00

субота-нядзеля 09.00 да 18.00

выхадны дзень – панядзелак.

санітарны дзень – апошняя серада кожнага месяца.

  • перасоўную бібліятэку (бібліобус):

згодна графіка абслугоўвання карыстальнікаў аддаленых населеных пунктаў, які размяшчаецца на сайце ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”.

  • бібліятэкі-філіялы (аграгарадкоў Геранёны, Лаздуны, Ліпнішкі, Морына, Трабы, Суботнікі, Цэнтральная, гарадскога пасёлка Юрацішкі)

серада-нядзеля           з 09.00 да 18.00

перапынак на абед     з 13.00 да 14.00

выхадны дзень – панядзелак, аўторак.

санітарны дзень – апошняя серада кожнага месяца

  • бібліятэка-філіял аг.Дайліды

серада-нядзеля            з 12.00 да 16.00

выхадны дзень – панядзелак, аўторак.

санітарны дзень – апошняя серада кожнага месяца

  • абслугоўванне карыстальнікаў аддаленых населеных пунктаў з выкарыстаннем аўтамабіля перасоўнай бібліятэкі (бібліобуса) (згодна графіка абслугоўвання карыстальнікаў аддаленых населеных пунктаў):

бібліятэка-філіял аг. Морына – в. Старчаняты, в. Дындылішкі;

бібліятэка-філіял аг.Суботнікі – аг. Жамыслаўль.

Заўвага: у дні дзяржаўных святаў Бібліятэка не працуе. У выключных выпадках (пры правядзенні мерапрыемстваў абласнога ўзроўню, тэхналагічных збоях праграмнага забеспячэння) Бібліятэка мае права ўносіць змены ў рэжым работы. Інфармаванне карыстальнікаў аб зменах здзяйсняецца загадзя праз інфармацыйныя стэнды і сайт Бібліятэкі.

3.2 Бясплатна атрымаць поўную інфармацыю аб складзе і змесце інфармацыйных рэсурсаў Бібліятэкі.

3.3 Атрымліваць кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі.

3.4 Атрымліваць у часовае карыстанне (дадому) дакументы з фонду Бібліятэкі на тэрмін да 30 дзён не больш за 10 экзэмпляраў для дарослага і дзіцячага чытача. Тэрмін карыстання дакументамі, на якія няма попыту з боку іншых карыстальнікаў можа быць падоўжаны падчас наведвання Бібліятэкі яшчэ 2 разы адпаведна на 30 дзён.

Заўвага:

– у выключных выпадках Бібліятэка мае права выдаваць больш за 10 экзэмпляраў кніг і іншых дакументаў на тэрмін да 30 дзён;

– карыстацца новымі паступленнямі і каштоўнай літаратурай – 10 дзён. Колькасць экзэмпляраў дакументаў і іншых матэрыялаў, якія выдаюцца для карыстання ў чытальнай зале, не абмяжоўваецца. Рэдкія і каштоўныя кнігі, альбомы, атласы, адзіныя экзэмпляры даведачных выданняў выдаюцца толькі для карыстання ў чытальнай зале;

– асобы, якія пражываюць у Іўеўскім раёне без рэгістрацыі, ці з часовай рэгістрацыяй, маюць права карыстацца фондамі толькі ў межах Бібліятэкі.

3.4.1 Атрымліваць у часовае карыстанне (дадому) дакументы з фонду перасоўнай бібліятэкі (бібліобуса) на тэрмін да 30 дзён у колькасці:

– не больш за 15 экзэмпляраў кніг і 35 перыядычных выданняў для дарослага чытача;

– не больш за 5 экзэмпляраў кніг і 10 перыядычных выданняў для дзіцячага чытача.

Тэрмін карыстання дакументамі, на якія няма попыту з боку іншых карыстальнікаў можа быць падоўжаны падчас наведвання Бібліятэкі яшчэ 2 разы адпаведна на 30 дзён.

Заўвага: у выключных выпадках перасоўная бібліятэка (бібліобус) мае права павялічыць колькасць выдачы дакументаў.

Падчас працягу тэрміна карыстання дакументамі неабходна асабістая прысутнасць чытача, за выключэннем выпадкаў, калі прысутнасць чытача немагчыма па аб’ектыўных прычынах. Дазваляецца працяг тэрміна карыстання блзкім сваякам чытача з яго асабістага дазволу зафіксаванага ў рэгістрацыйнай картцы або фармуляры чытача.

Заўвага: працяг тэрміна карыстання дакументамі падцвярджаецца асабістым подпісам чытача або блізкага сваяка.

3.5 Карыстацца дакументамі з калекцыі рэдкіх выданняў Бібліятэкі толькі ў межах Бібліятэкі без права капіравання.

3.6 Атрымліваць доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў Бібліятэкі.

3.7 Атрымліваць дакументы альбо іх копіі па міжбібліятэчным абанеменце (далей – МБА), у тым ліку з выкарыстаннем сістэм электроннай дастаўкі дакументаў, па ўмовах бібліятэк-фондатрымальнікаў.

Заўвага: дакументамі, якія паступілі ў Бібліятэку па МБА, дазваляецца карыстацца бясплатна ў межах Бібліятэкі. За карыстанне на даму бярэцца плата ў адпаведнасці з “Прэйскурантам на платныя паслугі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”.

3.8 Прымаць удзел у сацыякультурных мерапрыемствах, якія праводзяцца Бібліятэкай для карыстальнікаў.

3.9 Карыстацца мабільнымі тэлефонамі за межамі зон абслугоўвання чытачоў.

3.10 Звяртацца да прадстаўнікоў адміністрацыі Бібліятэкі з прапановамі, заўвагамі, скаргамі па ўсіх пытаннях, звязаных з абслугоўваннем, набыццём інфармацыйных рэсурсаў і арганізацыяй паслуг.

3.11 Карыстацца іншымі відамі паслуг, у тым ліку платнымі, пералік якіх вызначаны Бібліятэкай і ўключаны ў “Прэйскурант на платныя паслугі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”.

  1. АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

4.1 Карыстальнікі бібліятэкі абавязаны:

– выконваць Правілы карыстання Бібліятэкай і прытрымлівацца рэжыму яе працы;

–  беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў. Пры атрыманні дакументаў з якімі-небудзь дэфектамі карыстальнікі павінны паведаміць пра гэта бібліятэкару. Адказнасць за дэфект нясе апошні карыстальнік дакументам;

–  вяртаць дакументы ў вызначаны Бібліятэкай тэрмін;

–  не парушаць расстаноўку дакументаў у адкрытых для карыстальнікаў фондах Бібліятэкі;

–  беражліва адносіцца да маёмасці Бібліятэкі і абсталявання;

–  праходзіць штогадова перарэгістрацыю ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Бібліятэкай. Карыстальнікі, якія не прайшлі перарэгістрацыю, Бібліятэкай не абслугоўваюцца;

–  падтрымліваць грамадскі парадак і чысціню ў памяшканнях Бібліятэкі, паважаць правы іншых карыстальнікаў;

– мець чысты знешні выгляд;

–  у надзвычайных сітуацыях (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акта ці іншых) выконваць патрабаванні супрацоўнікаў Бібліятэкі, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

4.2 Карыстальнікам Бібліятэкі забараняецца:

–  наведваць Бібліятэку ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;

–  уваходзіць у будынак Бібліятэкі з жывёламі, за выключэннем карыстальнікаў Бібліятэкі – асоб з аслабленым зрокам і асоб, якія страцілі зрок, у суправаджэнні сабакі павадыра;

–  уносіць у Бібліятэку колючыя і рэжучыя прадметы;

–  выносіць дакументы за межы бібліятэкі без запісу ў формах уліку, прынятых Бібліятэкай;

–  выкарыстоўваць мабільныя тэлефоны, розныя капіравальныя прылады (сканеры, фота- і відэаапаратуру) для відэа- і фотаздымкаў дакументаў з фонду Бібліятэкі, інфармацыі з экранаў манітораў, акрамя выпадкаў, калі фотаздымка праводзіцца на платнай аснове згодна з “Прэйскурантам на платныя паслугі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”;

– самавольна размяшчаць аб’явы, афішы, іншыя матэрыялы рэкламна-камерцыйнага характару, займацца камерцыйнай дзейнасцю ў памяшканнях Бібліятэкі.

  1. АДКАЗНАСЦЬ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ ЗА ПАРУШЭННЕ ПРАВІЛАЎ КАРЫСТАННЯ БІБЛІЯТЭКАЙ

5.1 У выпадку страты, псавання дакументаў з фонда Бібліятэкі карыстальнік замяняе іх ідэнтычнымі, раўнацэннымі, у тым ліку ў выглядзе копій. Пры адсутнасці магчымасці замены дакументаў адміністрацыя Бібліятэкі можа патрабаваць аплаціць кошт страчанага ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5.2 Карыстальнікі, якія пашкодзілі маёмасць Бібліятэкі (камп’ютары, аргтэхніку, мэблю, электраабсталяванне і інш.), у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аплачваюць нанесеную страту.

5.3 Карыстальнікам Бібліятэкі, якія парушылі тэрмін вяртання дакументаў з фондаў бібліятэкі, наступная выдача дакументаў спыняецца да поўнага разліку па запазычанасці. Такія чытачы могуць быць пазбаўлены права карыстацца Бібліятэкай на тэрмін, вызначаны Бібліятэкай.

5.4 За парушэнне правілаў карыстання Бібліятэкай чытачы могуць быць пазбаўлены права карыстацца Бібліятэкай на тэрміны, вызначаныя ў адносінах да кожнага канкрэтнага выпадку загадам дырэктара Бібліятэкі (на месяц, тры месяцы, паўгода, год, назаўсёды).

5.5 За грубыя некарэктныя паводзіны, непаважлівыя выказванні ў адрас супрацоўніка Бібліятэкі, карыстальнік можа быць пазбаўлены права карыстання ўстановай, а таксама адміністрацыя пакідае за сабой права звароту ў праваахоўныя органы аб прыцягненні дадзенай асобы да адміністрацыйнай адказнасці.

  1. АРГАНІЗАЦЫЯ АБСЛУГОЎВАННЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

6.1 Абслугоўванне карыстальнікаў у кожным структурным падраздзяленні ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі карыстання Бібліятэкай і Палажэннем аб аддзеле (бібліятэцы-філіяле).

  1. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ

7.1 Бібліятэка мае права:

–   уносіць дапаўненні і змяненні ў Правілы карыстання;

– вызначаць умовы карыстання бібліятэчным фондам і іншымі рэсурсамі, а таксама рэжым доступу да іх;

– вызначаць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь віды і памеры кампенсацыі за шкоду, якую нанёс карыстальнік;

– вызначаць тэрмін, на які пазбаўляюцца права карыстацца Бібліятэкай тыя, хто парушыў Правілы ці нанёс шкоду Бібліятэцы;

– прасіць пакінуць памяшканне Бібліятэкі або звярнуцца да праваахоўных органаў у выпадку, калі карыстальнік перашкаджае працы іншых карыстальнікаў і супрацоўнікаў Бібліятэкі (шум, неэтычныя паводзіны і інш.);

– ажыццяўляць апрацоўку персанальных дадзеных карыстальнікаў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і Парадкам апрацоўкі персанальных дадзеных карыстальнікаў ДУК “Іўеўскакя раённая бібліятэка”.

7.2 Бібліятэка абавязана:

–  садзейнічаць рэалізацыі неад’емнага права грамадзяніна на далучэнне да каштоўнасцяў культуры і навукі, на свабодны пошук і атрыманне інфармацыі незалежна ад яго палітычных перакананняў і веравызнання;

–  фарміраваць інфармацыйныя рэсурсы, забяспечваць іх захаванне і рацыянальнае выкарыстанне ў адпаведнасці з заканадаўставам Рэспублікі Беларусь і Статутам Бібліятэкі;

–  знаёміць карыстальнікаў з Правіламі карыстання Бібліятэкай і Парадкам апрацоўкі персанальных дадзеных карыстальнікаў ДУК “Іўеўскакя раённая бібліятэка”;

– не распаўсюджваць персанальныя дадзеныя карыстальнікаў трэцім асобам, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

– даваць поўную інфармацыю карыстальнікам аб наяўнасці дакументаў у Бібліятэцы, забяспечваць ім магчымасць карыстацца каталогамі, картатэкамі, аўтаматызаванымі базамі дадзеных, аказваць дапамогу ў падборы неабходных дакументаў;

–  забяспечваць высокую культуру абслугоўвання, ствараць спрыяльныя ўмовы для работы ў Бібліятэцы, задавальняць патрэбы карыстальнікаў у стварэнні пры Бібліятэцы аматарскіх аб’яднанняў, клубаў па інтарэсах;

–  сістэматычна сачыць за своечасовым вяртаннем у Бібліятэку выдадзеных чытачам твораў друку і іншых матэрыялаў;

–  інфармаваць карыстальнікаў аб дапаўненнях і змяненнях, унесеных у гэтыя Правілы; зменах у рэжыме работы Бібліятэкі; відах паслуг, прадастаўляемых Бібліятэкай.

 

Правила пользования

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна