Легенды і паданні існуюць у кожнай мясцовасці. Адны з іх прыгожыя, чароўныя, іншыя – сумныя, ёсць і страшныя, нават жудасныя. Усе гэтыя гісторыі, пераказаныя прашчурамі, захаваны іх нашчадкамі.
А ці ведаеце Вы, што наша Іўеўшчына таксама багата на легенды і паданні? Ёсць шэраг легенд аб паходжанні населеных пунктаў, аб утварэнні азёр і з’яўленні розных цудаў. Гэта наша неўміручая спадчына, якую мы павінны ведаць і перадаць наступным пакаленням.
З мэтай захавання і распаўсюджвання ведаў пра родны край, звычаі і традыцыі продкаў Іўеўская дзіцячая бібліятэка распачынае пазнавальны інтэрнэт-праект “Іўеўшчына ў легендах і паданнях”. Супрацоўнікі бібліятэкі прапануюць карыстальнікам знаёмства з легендамі і паданнямі Іўеўскага краю online (ў фармаце агучаных відэапрэзентацый). Праект рэалізуецца ў межах абласнога краязнаўчага віртуальнага праекта «А ці ведаеце Вы, што…?».
Пры падрыхтоўцы праекта выкарыстаны матэрыялы мясцовага краязнаўца Івана Пракопчыка.
Легенда “Сіняе возера” Легенда пра возера Чад
Легенда “Вялікая сіла веры і кахання, ці Крынічка-выратавальніца” Легенда пра хутар Людмілін
Легенда “Страшны цуд у Велікодны дзень” Легенда “Малінавы звон мёртвага возера”
Легенда “Слёзы-ягады журавінавага балота” Паданне “Яськава аколіца”
|