Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

“Гісторыя, авеяная славай”

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

   

У выніку стратэгічнага наступлення Чырвонай Арміі ў 1943 годзе фронт наблізіўся да Беларусі.

23 верасня 1943 года войскі 13-ай арміі Цэнтральнага фронту (камандуючы К.К. Ракасоўскі; Цэнтральны фронт у кастрычніку 1943 г. быў ператвораны ў Беларускі, а ў лютым 1944 г. – у 1-ы Беларускі фронт) вызвалілі першы раённы цэнтр Беларусі – горад Камарын Гомельскай вобласці. Дваццаці воінам, якія вызначыліся пры фарсіраванні Дняпра ў раёне Камарына, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 26 верасня 30-ыя і 50-ыя арміі Бранскага фронту вызвалілі першы раённы цэнтр Магілёўскай вобласці – горад Хоцімск, 28 верасня – Мсціслаў, Дрыбін. 30 верасня быў вызвалены Крычаў, 1 кастрычніка – гарадскія пасёлкі Чэрыкаў і Краснаполле.
26 лістапада 1943 года, пасля фарсіравання ракі Сож, часці Чырвонай Арміі ачысцілі ад фашыстаў буйны прамысловы і культурны цэнтр Беларусі – горад Гомель, які часова стаў месцам знаходжання ўрада БССР. Усяго ў Беларусі ў выніку асенне-зімовага (1943-1944) наступлення савецкіх войск было вызвалена сорак раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Палескай абласцей.

Поўнасцю Беларусь была вызвалена летам 1944 года ў ходзе Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі, якая ўвайшла ў гісторыю пад кодавай назвай “Баграціён” (у гонар выдатнага рускага палкаводца, героя Айчыннай вайны 1812 года, князя Пятра Іванавіча Баграціёна). “Беларуская аперацыя” па сваёй задумцы, колькасці войскаў і баявой тэхнікі лічыцца адной з буйнейшых стратэгічных наступальных аперацый Чырвонай Арміі ў Вялікай Айчыннай вайне. Перад Чырвонай Арміяй ставілася задача: разбіць групоўку нямецка-фашысцкіх войск “Цэнтр”, вызваліць Беларусь, выйсці на дзяржаўную граніцу СССР, поўнасцю ачысціць тэрыторыю ад фашысцкіх акупантаў. Гэта быў складаны стратэгічны ключ, які адмыкаў шляхі ва Усходнюю Прусію, на Варшаву і Берлін.

Аперацыя “Баграціён” пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 года. 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў войскам 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў удалося акружыць і знішчыць віцебскую групоўку праціўніка (“Віцебскі кацёл”) і вызваліць Віцебск. Войскі 2-га Беларускага фронту, фарсіраваўшы водныя перашкоды, 28 чэрвеня штурмам авалодалі Магілёвам. Тады ж была завершана ліквідацыя варожых войск, акружаных пад Бабруйскам (“Бабруйскі кацёл”).

На досвітку, у тры гадзіны раніцы 3 ліпеня, зламаўшы супраціўленне ворага, з паўночнага ўсходу ў Мінск уварваўся 2-гі гвардзейскі танкавы корпус генерала А.С. Бурдзейнага. Услед за ім на паўночную ўскраіну сталіцы ўвайшлі перадавыя часці 5-й гвардзейскай танкавай арміі маршала танкавых войск П.А. Ротмістрава. Баі ў Мінску ішлі да позняга вечара. Вораг упарта супраціўляўся, фашысты біліся за кожную вуліцу, за кожны дом. Але, загартаваныя ў баях, савецкія воіны перамаглі.

Да канца дня, 3 ліпеня, войскамі Чырвонай Арміі пры актыўным удзеле партызан сталіца Беларускай рэспублікі была поўнасцю вызвалена ад фашысцкіх акупантаў. З таго часу ўсенародна святкуецца гэты дзень – Дзень вызвалення Беларусі, а з 1996 года – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – галоўнае свята Беларускай Дзяржаўнасці.

У выніку першага этапу аперацыі “Баграціён” групоўка армій “Цэнтр” пацярпела поўнае паражэнне, галоўныя яе сілы былі разбіты.

У ходзе другога этапу Беларускай аперацыі ў ліпені 1944 г. былі вызвалены Маладзечна, Смаргонь, Баранавічы, Навагрудак, Пінск, Гродна.

Асноўныя сілы групы армій “Цэнтр” былі разгромлены 11 ліпеня. Савецкія салдаты знішчылі 70 тысяч гітлераўцаў, 35 тысяч узялі ў палон, у тым ліку 12 генералаў. Сярод іх быў і генерал Мюлер, які камандаваў 4-й нямецкай арміяй. У гонар воінаў 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі, у 1969 годзе на шашы Мінск-Масква з’явіўся Курган Славы.

Трохгадовая акупацыя Беларусі завяршылася 28 ліпеня 1944 года, калі быў вызвалены Брэст.

У выніку Беларускай аперацыі была вызвалена не толькі ўся Беларусь, але і большая частка Літвы, частка Латвіі, усходнія раёны Польшчы. Савецкія войскі падышлі да граніц Усходняй Прусіі, што стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення шэрагу краін Еўропы і разгрому фашысцкай Германіі.

Свабода дорага каштавала нашаму народу. У перыяд баявых дзеянняў на тэрыторыі краіны загінулі 97 232 воіны. Увогуле ў аперацыі “Баграціён” Чырвоная Армія страціла 765 800 салдат.
У ходзе Беларускай аперацыі былі разгромлены 17 дывізій і 3 брыгады праціўніка, а 50 дывізій – страцілі больш за палову свайго складу. Агульныя страты нямецкіх войскаў склалі 500 тыс. забітымі.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя на беларускай зямлі, больш за 1600 генералаў, афіцэраў і салдат атрымалі званне Героя Савецкага Саюза, ардэнамі і медалямі ўзнагароджана больш за 400 тыс. воінаў і партызан. 747 воінскіх часцей і злучэнняў атрымалі ганаровае званне “Крычаўская”, “Мінская” і інш.


Беларускі народ унёс важкі ўклад у перамогу над фашысцкай Германіяй. Звыш 1100 тыс. воінаў-беларусаў змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Сотні тысяч беларусаў самааддана працавалі ў тыле, забяспечвалі Чырвоную Армію зброяй, боепрыпасамі, прадуктамі харчавання і г.д. Пасля вызвалення Беларусі больш за 600 тыс. яе жыхароў, у тым ліку 180 тыс. партызан, былі ў Чырвонай Арміі і адважна змагаліся, набліжаючы поўную перамогу над ворагам.

Звыш 300 тыс. воінаў-беларусаў былі ўзнагароджаны ўрадавымі ўзнагародамі СССР. 443 беларуса сталі Героямі Савецкага Саюза.

Вызваленне Іўеўскага раёна

 

7-8 ліпеня быў вызвалены Іўеўскі раён. Іўе было вызвалена 7 ліпеня 1944 года, пасля двухгадзіннага бою з немцамі воінаў 65-га і 86-га кавалерыйскіх палкоў пры падтрымцы 1679-га артылерыйска-мінамётнага палка і самаходнай знішчальнай брыгады 32-й кавалерыйскай Смаленскай Чырвонасцяжнай дывізіі 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 3-га Беларускага фронту пад камандаваннем генерал-лейтэнанта М.С.Аслікоўскага.

Іўе было даволі моцным абаронным вузлом фашыстаў. Праціўнік страціў 130 салдатаў забітымі і 96 было ўзята ў палон, знішчана 40 аўтамашын, адзін “Фердынанд”, адзін “Тыгр”, артылерыйская батарэя.

У вызваленні не толькі Іўеўшчыны, але і ўсёй Беларусі значную ролю адыгралі беларускія партызаны. У 1943-1944 гадах  значную дапамогу Чырвонай Арміі аказвалі партызанскія атрады, якія сваёй барацьбой набліжалі вызваленне. Яны праводзілі баявыя дзеянні па знішчэнню фашысцкіх камунікацый, аднаўлялі разбураныя і спаленыя масты на шляху Савецкай Арміі і аказвалі ёй неабходную дапамогу, вялі шырокую масава-палітычную работу сярод насельніцтва. 20 чэрвеня 1944 года брыгадай імя А.Неўскага была праведзена масіраваная аперацыя па знішчэнню рэек на ўчастку чыгункі Ліда-Маладзечна. Брыгады А.Неўскага і “Наперад” аднавілі масты на дарогах Івянец-Бакшты, Бакшты-Ягоўдзень і інш. Пасля злучэння партызанскіх брыгад з рэгулярнымі часцямі Савецкай Арміі партызаны правялі значную работу па затрыманню шматлікіх груп немцаў, якія прабіваліся праз лясныя масівы на захад.

Пасля вызвалення Іўя ў акружэнне папала часць вайсковых падраздзяленняў праціўніка. Для іх ліквідацыі 10 ліпеня ў складзе брыгады “Наперад” быў створаны атрад па знішчэнню праціўніка.

За гады акупацыі фашысты знішчылі ў Іўеўскім раёне ўсе прамысловыя прадпрыемствы, машынна-трактарную станцыю, тры бальніцы, тры медпункты, спалілі 9 школ і 1637 жылых дамоў.

Але самыя жудасныя – гэта чалавечыя ахвяры.

За 3 гады гады акупацыі раёна нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі 3885 чалавек, у тым ліку 1615 жанчын і 736 дзяцей.

Былі спалены (разам з жыхарамі) 9 вёсак Іўеўскага раёна: Ятаўтавічы, Юраўскія, Кавалёвы, Бакшты, Матыкаўшчына, Верашчакі, Косці, Шаркуці – Іўеўскія сёсты Хатыні. Агульнаму знішчэнню падлягалі яўрэі. У лютым 1942 года у цэнтры мястэчка Іўе немцамі было створана гета. Апрача мясцовых, у яго звозілі яўрэяў з усяго Іўеўскага раёна. 12 мая 1942 года ўсё яўрэйскае насельніцтва гета было вывезена ва ўрочышча каля в.Стоневічы і расстраляна. Зараз на тым месцы знаходзяцца памятныя могілкі, створаны мемарыяльны комплекс.

Дзяржаўны архіўны акт ад 3 красавіка 1945 года абвяшчае, што “… каля в.Стоневічы на паўднёвай ўскраіне лесу за два кіламетры ад Іўя знаходзяцца 3 брацкія магілы… Паказаныя брацкія магілы пры выкрыцці былі цалкам напоўнены чалавечымі трупамі (2524 чалавекі), сярод якіх ёсць дзеці ад 3 да 6 месяцаў, падлеткі, жанчыны і старыя … ”.

Наогул, за гады Вялікай Айчыннай вайны на Іўеўшчыне загінула 5170 чалавек, у тым ліку 761 франтавік, 81 – партызан і падпольшчыкаў  і 4328 – мірных жыхароў.

Вечная памяць усім загінуўшым у гады ваеннага ліхалецця.

Дадатковыя матэрыялы:

Горбачевский, И.И. Лидская партизанская зона [Текст] : [воспоминания бывшего партизана и подпольщика] / И. И. Горбачевский. — Гродно : Гродненская типография, 2013. — 178, [1] с. : фот.

Ермаловіч, В. І. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941 – 1945) / Виктар Іванавич Ермаловіч. — Мінск : Беларусь, 2014. — 183 с. : іл.

Коваленя, А.А. С верой в победу [Текст] : Беларусь в Великой Отечественной войне : 100 вопросов и ответов / А. А. Коваленя, Б. Д. Долготович, Д. Н. Хромченко. — 2-е изд., испр. и доп. — Минск : Беларуская навука, 2014. — 212, [2] с. : портр.

Нам жыць і помніць: [да 70-годдзя з дня вызвалення Іўеўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў] / уклад.: Л.Л. Бутурля і інш. — Гродна: Гродзенская друкарня, 2014. — 80 с.: іл.

Освобождение Беларуси. 1943 – 1944 / Институт истории Национальной академии наук Беларуси ; Научно-исследовательский институт (военной истории) ; Военная академия Генерального штаба Вооружённых Сил Российской Федерации ; составители : В. В. Абатуров, А. М. Литвин, Н. М. Азясский и др. — Минск : Белорусская наука, 2014. — 943 с.

Очень личные истории о войне. Ивьевский район: http://grodnonews.by/category/kul-tura/news21185.html

Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна – Мінск: БЕЛТА, 2002. – 510 с.: іл.

С памятью в сердце / составители : Ю. Р. Артемчук (и др.). — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2015. — 312 с. : ил.

Третьяк, С. А. Трудный путь к Победе / С. А. Третьяк. — Минск : Беларуская навука, 2015. — 287 с. : ил.

Увековечение памяти защитников Отечества и жертв войн: http://ivje.gov.by/ru/uvekovechenie-ru/

Хроника освобождения Беларуси: https://peramoga.belta.by/ru/chronicle/?id=272624

Чтить и помнить

Читать полностью: http://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/item/4314-7-iyulya-1944-goda-data-osvobozhdeniya-ivevshchiny-ot-nemetsko-fashistskikh-zakhvatchikov.html
При любом использовании материалов активная гиперссылка на ivyenews.by обязательна!

Чтить и помнить: http://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/item/4314-7-iyulya-1944-goda-data-osvobozhdeniya-ivevshchiny-ot-nemetsko-fashistskikh-zakhvatchikov.html

Эхо войны. Митинг, посвященный перезахоронению воинов, погибших в период освобождения Ивьевщины от немецко-фашистских захватчиков: http://www.ivyenews.by/component/k2/item/4642-ekho-vojny-miting-posvyashchennyj-perezakhoroneniyu-voinov-pogibshikh-v-period-osvobozhdeniya-ivevshchiny-ot-nemetsko-fashistskikh-zakhvatchikov.html

            

Фотазоны ў бібліятэках раёна да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў:

Мерапрыемствы ў межах абласной акцыі “Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны”:

Кніжная выстава “Свет подзвіга”

Выставка «Дети герои и свидетели войны»

Бенефис книги «Детская книга войны»

Презентация книги И.И. Горбачевского «Лидская партизанская зона»

История одного дня: «Первый день войны. Хронология событий 22 июня 1941 года»

Говорящая стена. Первый день войны…

«Войны священные страницы»: выставка-ретроспектива в окнах районной библиотеки

«Говорящая стена. Мы помним»

Акция-выставка «Живая летопись войны»

Говорящая стена. Женщина на войне

Час исторического сообщения «Первый день войны… 22 июня 1941 года (Хронология событий)»

Вечер памяти «Шли дорогами войны наши земляки»

«Говорящая стена» Ивьевской детской библиотеки на Дне Независимости и празднике города

Час скорби «Ушедшие, но не забытые»

“Гісторыя, авеяная славай”

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна