Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Брацкая магіла на месцы спаленай в. Кавалёвы

Месца масавага пахавання, якое ўключае 2 участкі, на якіх устаноўлены 3 помніка. Пахаваны 9 чалавек: у 1942 г. – Борык Рыгор Лукіч, Гарадовіч Васіль Дзем’янавіч, Гарадовіч Іосіф, Гарадовіч Мікалай Іосіфавіч, Гарадовіч Мікалай Рыгоравіч, Гарадовіч Рыгор Мікалаевіч, брат Гарадовіча Мікалая, Русак Сяргей, у пасляваенны час – Гарадовіч Вальга Платонаўна.

У верасні 1942 года немцы расстралялі мірных жахароў в. Кавалёвы, а саму вёску спалілі. Пасля вайны вёска не адрадзілася.

Згодна ўспамінам сведкі жудасных падзей верасня 1942г. Філіпа Мікалаевіча Гарадовіча: “…Ранкам эсэсаўцы прыехалі ў Кавалёвы. Выгналі людзей з хацін, выстраілі ў дзве шарэнгі. А затым забралі па два чалавекі (мужчыны ад 16 гадоў) з сям’і і павялі з вёскі. Аднаго мужчыну чамусьці па дарозе адпусцілі. Ён вярнуўся і сказаў усім, каб беглі з вёскі. І яны пайшлі праз пашу, а затым – у брод. Шмат дзяцей было…

…Праз два тыдні грыбнікі ў нямецкіх акопах часоў Першай сусветнай вайны знайшлі трупы расстраляных жыхароў вёскі Кавалёвы. На грудзях кожнага вісела шыльда “Партызан”. Сярод гэтых “партызанаў” былі і два непаўнагадовыя хлопцы, былыя вучні Валожынскай гімназіі Рыгор Мікалаевіч Гарадовіч і Рыгор Лукіч Бобрык, стрыечны брат Філіпа Мікалаевіча…”.

Брацкая магіла на месцы спаленай в. Кавалёвы

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна