Вацлаў Іванавіч Дзядуль (22.07.1936, в.Урцішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) – кандыдат медыцынскіх навук (1969), дацэнт.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Іўеўскай сярэдняй школе, якую “з адзнакай” скончыў ў 1954 годзе.
Вышэйшую прафесійную адукацыю атрымаў у Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце, пасля паспяховага заканчэння якога ў 1960 годзе (дыплом з адзнакай) па размеркаванні быў накіраваны на працу галоўным ўрачом Бакштаўскай участковай бальніцы Іўеўскага раёна (1960-1963 гг.).
У 1963–1965 гадах – вучыўся ў клінічнай ардынатуры на кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. Пасля заканчэння ардынатуры, з 1965 па 1969 гг. працаваў тэрапеўтам, а пазней – намеснікам галоўнага ўрача Іўеўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
У 1969 годзе абараніў дысертацыю “Клиническое значение вектор- и баллисто-кардиграфических исследований при ревматизме” на атрыманне вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук.
З 1969 года працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (медыка-псіхалагічны факультэт, 2-я кафедра ўнутраных хвароб, дацэнт, у 2001–2006 – загадчык кафедры), дзе праявіў сябе як таленавіты педагог і клініцыст.
Ім апублікавана больш за 200 навуковых прац і ўнесена больш за 90 рацыяналізатарскіх прапаноў. Асноўны напрамак навуковай дзейнасці – захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, імуналагічныя парушэнні ў хворых ішэмічнай хваробай сэрца.
Сваю кваліфікацыю Дзядуль В.І. неаднаразова павышаў на стажыроўках у вядучых медыцынскіх універсітэтах Расіі, Польшчы, Беларусі.
Спісак публікацый В.І. Дзядуля.
Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:
Дедуль Вацлав Иванович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 438—439.
Шишко, В. И. Дедуль Вацлав Иванович — ученый, клиницист, педагог / В.И. Шишко [и др.] ; фото // Журнал ГрГМУ. — 2011. — № 3. — С. 98—99.