Русский БелорусскийАнглийскийНемецкийЛитовскийПольскийУкраинский

Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Пазняк Мікалай Іванавіч

Мікалай Іванавіч Пазняк (10 студзеня 1945 г., г.п.Іўе Гродзенскай вобласці)  урач-афтальмолаг вышэйшай катэгорыі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар, беларускі вучоны ў галіне афтальмалогіі.

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1974 г.), дзе і працаваў у 19791991 гг., у 19932016 гг.  быў загадчыкам аддзялення афтальмалогіі ў Медыцынскім цэнтры Мінскага трактарнага завода. Менавіта там упершыню ў Беларусі пачалі ўкараняць тэхналогію бясшоўнай хірургіі катаракты з ужываннем мяккага крышталіка.

Пазняк М.І. з’яўляецца аўтарам навуковых прац па этыялогіі, патагенезу, лячэнні і прафілактыцы катаракты, глаўкомы, блізарукасці, дыстрафіі сятчаткі і захворванняў зрокавага нерва; розных навуковых і метадычных рэкамендацый; больш за 400 навуковых публікацый аб актуальных праблемах у афтальмалогіі, шэрагу манаграфій.

Аўтар васьмі патэнтаў і навуковых вынаходніцтваў у афтальмалогіі.

З 2000 года Мікалай Іванавіч Пазняк працаваў галоўным рэдактарам ​​навукова-практычнага часопіса “Афтальмалогія. Усходняя Еўропа”.

Больш за 30 гадоў вопыту работы ў афтальмалогіі. Больш за 25000 паспяхова праведзеных аперацый. З’яўляецца ўдзельнікам праекту “Жывая хірургія”, які праводзіцца ў рамках міжнародных навукова-практычных канферэнцый. Пад навуковым кіраўніцтвам Пазняка М.І. падрыхтаваны 1 доктар медыцынскіх навук і 8 кандыдатаў медыцынскіх навук.

Мікалай Іванавіч Пазняк  адзін з тых спецыялістаў, дзякуючы якім у Беларусі пачалі выкарыстоўваць лазерныя тэхналогіі ў мікрахірургіі вока.

З 2016 года працуе у Цэнтры мікрахірургіі вока “VOKA (Вока)”, дзе сам вядзе прыём пацыентаў і працягвае займацца навуковай працай.

Дысертацыі і навуковыя ступені:

  • 1979  Стан сістэмы каагуляцыі крыві ў пацыентаў з аклюзіяй сасудаў сятчаткі. Кандыдацкая дысертацыя. Масква. Інстытут вочных хвароб ім.Гельмгольтца;
  • 1990  Значэнне парушэнняў метабалізму ў патагенэзе ўзроставай катаракты. Доктарская дысертацыя. Масква. Інстытут вочных хвароб ім. Гельмгольтца;
  • 1992  Прафесар кафедры вочных хвароб;
  • 2000  Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
 

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:

  • Позняк Николай Иванович. — Режим доступа: https://voka.by/o-nas/vrachi/poznyak-nikolaj-ivanovich
  • Врублеўскі, В. “Доктар, я вас бачу…” : пра доктара Пазняка М.І. з Юрацішак / Валянцін Врублеўскі // Iве  Юрацiшкi. — Мінск: А. М. Вараксін. — 2010. — C. 299—300.
Пазняк Мікалай Іванавіч

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна