Дмухоўскі Мечыслаў Іосіфавіч (16.02.1960, в.Песевічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці – 19.04.2015, г.Масква). Расійскі журналіст, адзін з заснавальнікаў Выдавецкага дома “Субяседнік”.
У 1997 годзе указам Прэзідэнта РФ Дмухоўскі М.І. быў ўзнагароджаны медалём “У памяць 850-годдзя Масквы”.
У 2004 за ўклад у развіццё СМІ яму было прысвоена званне “Ганаровы работнік друку”.
Рашэнне стаць журналістам прыняў у 12 гадоў. Працаваў карэспандэнтам у мясцовай прэсе, пасля заканчэння факультэта журналістыкі МДУ імя М.В. Ламаносава (дзе, як ўспаміналі выкладчыкі, быў адным з лепшых студэнтаў) з 1982 года быў журналістам газет “Чырвоны сцяг”, “Маскоўскі камсамолец”, затым працаваў у ЦК ВЛКСМ.
У 1990 годзе Мечыслаў Дмухоўскі пачаў працаваць у газеце “Субяседнік”, публікаваўся пад сваім сапраўдным прозвішчам і пад псеўданімам Эдуард Рассохін.
За 25 гадоў ён прайшоў шлях ад карэспандэнта да першага намесніка галоўнага рэдактара штотыднёвай газеты “Субяседнік”. Пад кіраўніцтвам Мечыслава развівалася, абнаўлялася і прыносіла даход самая тыражная група выданняў – забаўляльныя і красвордныя праекты. Мечыслаў займаўся дзіцячымі выданнямі, курыраваў спэцвыпускі. Дзякуючы яго ініцыятыве быў адкрыты сайт Sobesednik.ru і рэалізаваны шматлікія online-праекты Выдавецкага дома “Субяседнік”.
Мечыслаў Дмухоўскі памёр 19 красавіка 2015 года пасля цяжкай хваробы.
У 2016 годзе выйшла з друку кніга Выдавецкага дома “Субяседнік” “Мечислав” – даніна памяці, любові і павагі выдатнаму чалавеку і прафесіяналу сваёй справы. Кніга складаецца з інтэрв’ю розных гадоў, успамінаў сяброў, родных і блізкіх людзей, архіўных нататкаў, урыўкаў з дзённікаў Мечыслава Дмухоўскага, унікальных фотаздымкаў.
К.Шульжэнка, Ю.Нікулін, І.Хакамада, Ф.Кіркораў – у гутарках з нашым земляком раскрываецца цэлая галерэя вядомых асоб.
У кнізе змешчаны ўспаміны пра школьную бібліятэку (з дзённікаў М.Дмухоўскага): “Вполне возможно, что и будущая профессия моя, и тяга к чему-то, чего не было в окружающей действительности, о чём я узнал и тут же забыл, – оттуда. Вполне возможно, что и журнализм мой – оттуда, из тех жёлтых томов, из того библиотечного угла”.
Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:
- Мечислав: интервью разных лет, воспоминания, дневники. — Москва: Собеседник, 2016. — 183 с.: [ил.]
Дадатковыя матэрыялы:
- Мечислав Дмуховский: каким он был (интервью): [видеозапись]. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=QpwvOuyaeDE