Гончанка Аляксей Рыгоравіч (22.08.1923, в.Баршчоўка Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ‒ 19.10.2016, г.Іўе), ветэран Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы грамадзянін г. Іўе, з 2001 па 2016 гг. ‒ старшыня Іўеўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Сярод вялікай колькасці ўзнагарод, якімі Аляксей Рыгоравіч быў узнагароджаны за ўвесь свой жыццёвы шлях, найбольш каштоўныя, безумоўна, медаль “За адвагу”, два ордэны Айчыннай вайны 2 ступені, ордэн “Партызану Вялікай Айчыннай вайны”, Падзяка ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.
Ваяваў у складзе ўкраінскага кавалерыйскага злучэння пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза Міхаіла Навумава.
У 1945 годзе па накірунку Пятра Міронавіча Машэрава, першага сакратара Маладзечанскага абласнога камітэта камсамола, узначаліў Іўеўскі РК ЛКСМБ. У 1953 годзе скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут (руская мова і літаратура), у 1964 годзе – гістарычны факультэт Смаленскага педагагічнага інстытута.
1947 – 1952 гг. – дырэктар Морынскай пачатковай школы.
1952 – 1954 гг. – дырэктар Іўеўскай сярэдняй школы № 2.
1959 – 1960 гг. – старшыня калгаса “Вольнае жыцце”.
1960 – 1964 гг. – дырэктар, настаўнік гісторыі Суботніцкай сярэдняй школы.
1964 – 1966 гг. – дырэктар, настаўнік Гервятцкай сярэдняй школы Астравецкага раёна.
1966 – 1977 гг. – настаўнік гісторыі, намеснік дырэктара Трабскай сярэдняй школы.
1977 – 1979 гг. – настаўнік Лукашынскай васьмігадовай школы.
2001 – 2016 гг. – кіруе ветэранскай арганізацыяй Іўеўскага раёна.
На працягу сваёй дзейнасці на пасадзе старшыні Іўеўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў праводзіў вялікую работу па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню падлеткаў і моладзі.
У маі 2010 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка аб’явіў Гончанку Аляксею Рыгоравічу Падзяку за шматгадовую творчую працу, значны асабісты ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне моладзі, дапамогу ў вырашэнні сацыяльных праблем ветэранаў. У 2014 г. атрымаў Ганаровую грамату Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за актыўную грамадскую дзейнасць і значны ўклад у развіццё ветэранскага руху. Рашэннем Прэзідыума Гродзенскага абласнога савета ветэранаў імя А.Р. Гончанкі занесена ў Кнігу гонару абласной ветэранскай арганізацыі.
У Кнігу Славы Гродзеншчыны
Читать полностью: https://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/6471-slava-pratsavitym-zemlyakam-na-rachystastsi-z-nagody-yubileya-rajona-spomnili-kozhnaga-khto-pratsava-addana-z-dushoj.html
При любом использовании материалов активная гиперссылка на ivyenews.by обязательна!
У Кнігу Славы Гродзеншчыны
Читать полностью: https://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/6471-slava-pratsavitym-zemlyakam-na-rachystastsi-z-nagody-yubileya-rajona-spomnili-kozhnaga-khto-pratsava-addana-z-dushoj.html
При любом использовании материалов активная гиперссылка на ivyenews.by обязательна!
Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:
-
Бутурля, И. Пока их помним — будет мир! / И. Бутурля // Іўеўскі край. — 2015. — 08 мая. — № 34. — С. 2.
-
Бутурля, І. Прызнанне пакаленню пераможцаў / І. Бутурля // Iўеўскi край. — 2014. — 2 ліпеня. — C. 6.
- Бутурля, И. Юбилей славный не годами, а делами / И. Бутурля // Iўеўскi край. — 2013. — № 64. — C. 2, 4.
- Гонченко Алексей Григорьевич : 1923—2016 / сост. : Ю.И. Косицкий, Л.В. Мальцева, М.А. Комарова ; ред. кол. В.В. Кравцов [и др.] ; фото // Гродненщина в лицах : библиографический справочник. – Минск : Белтаможсервис, 2018. — С. 46.
-
Гулидова, В. Вера, выбранная на всю жизнь / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2015. — 20 чэрвеня. — № 46. — С. 3.
-
Девяткова, С. Партизан и педагог / Светлана Девяткова // Народная газета. — 2013. — 20 жніўня. — C. 5.
-
Праз іх лёс прайшла вайна // Гісторыя, падзеі, людзі: летапіс горада Іўе / складальнікі: Г.І. Завадская, В.А. Навахрост. — Іўе: [Іўеўская цэнтральная раённая бібліятэка], 2009. — С. 112—148.