Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
У 2016 годзе Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ўзнагароджаны Ордэнам Дружбы.
За шматгадовую грамадскую дзейнасць па захаванні міжнацыянальнай і міжрэлігійнай згоды, за значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне сяброўскіх адносін і супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, актыўную грамадскую дзейнасць на карысць горада Іўе і Іўеўскага раёна ў ліпені 2023 г. І.А. Карэндзе прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Іўеўскага раёна.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У роднай вёсцы скончыў сямігодку, сярэднюю школу – у в. Морына Іўеўскага раёна.
З 1967 па 1971 год вучыўся на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філфака Гродзенскага педінстытута. Настаўнічаў у сярэдняй школе вёскі Ракавічы Шчучынскага раёна.
У 1971-1972 гадах быў інструктарам, у 1972-1974 – другім сакратаром Шчучынскага раённага камітэта камсамола.
Вучыўся на аддзяленні журналістыкі Вышэйшай камсамольскай школы пры ЦК ВЛКСМ у Маскве (1974-1976).
Працаваў загадчыкам аддзела ў рэдакцыі газеты “Чырвоная змена” (1974-1976). Затым у партыйных органах: у Маскоўскім райкоме КПБ г. Мінска, у Мінскім гаркоме КПБ, у ЦК КПБ (1977-1991). Пасля – у Дзяржаўным камітэце па друку (1991-1992), намеснікам міністра інфармацыі (1992-1994), намеснікам міністра культуры і друку (1994-1996), у Выканкаме Саюза Беларусі і Расіі (1996-2000, Масква).
З 2001 па 2003 гг. Карэнда Іван Арсеньевіч працаваў начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 2003 года – на дыпламатычнай службе, працуе саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Першыя вершы І.А. Карэнды публікаваліся ў Шчучынскай раённай газеце “Савецкая вёска” (1971), з 1975 друкаваўся ў рэспубліканскіх выданнях. Аўтар зборнікаў лірыкі “Белы наліў” (1995 г.), “Знічка” (2003 г.), “Васількі надзеі” (2008 г.), паэтычнай кнігі для дзяцей “На загадкі ёсць адгадкі” (2001 г.).
У 2004 годзе выйшла кніга лірыкі “Апошняя малітва” на балгарскай мове. У перакладзе на рускую мову творы друкаваліся ў расійскіх літаратурна-мастацкіх часопісах, “Литературной газете”. На вершы Івана Карэнды беларускія кампазітары І.Лучанок, В.Раінчык, Дз.Далгалёў, М.Сацура, А.Чыркун і іншыя напісалі больш за 30 песень.
Іван Карэнда вядомы таксама як празаік. У 2011 годзе выйшла ў свет кніга прозы “Воплаўская госця”, якая ўключае ў сябе аднайменную аповесць, апавяданні, нататкі пісьменніка, аб’яднаныя адной тэмай – адлюстраваннем жыццёвых інтарэсаў і духоўных памкненняў нашага сучасніка.
У 2012 годзе І.А. Карэнда наведаў Іўеўскую раённую бібліятэку. Сустрэча з вядомым земляком падаравала прысутным яркія ўражанні, усе адчулі непарыўную сувязь пісьменніка з роднай зямлёй, малой радзімай.
Наступная творчая сустрэча іўеўчан з паэтам-земляком адбылася 19 красавіка 2018 года ў раённай бібліятэцы. Імпрэза ладзілася ў межах праекта “Нашы людзі” (да Года малой радзімы) і мела назву “Сустрэча з малой радзімай!”. Паэта заўсёды цягне да родных вытокаў, да роднага дома, да роднай зямлі, да імклівага і лагоднага Нёмана, дзе нарадзіўся і вырас, дзе ёсць надзейны прытулак, бацькоўская хата. Іван Арсеньевіч прачытаў прысутным яшчэ не апублікаваную паэму “Вочап: на скразняках эпох”, у якой выказаў боль і трывогу за беларускую вёску.

Паэма “Вочап” была апублікавана ў 2018 годзе ў Гродзенскай друкарні (пры фінансавай падтрымцы Іўеўскага райвыканкама, з нагоды абласнога фестывалю–ярмаркі працаўнікоў сяла “Дажынкі–2018” ў г.Іўе).
Гэта шчыры і глыбокі лірычна-філасофскі роздум паэта пра гістарычнае мінулае, сённяшні і заўтрашні дзень Бацькаўшчыны, хуткаплыннасць і вірлівасць ракі жыцця і асабістай долі кожнага чалавека, пра вечныя духоўныя і маральныя каштоўнасці. Аўтар імкнецца лёгкім, нязмушаным радком перадаць хараство роднай прыроды, падзяліцца з чытачом сваімі душэўнымі перажываннямі аб лёсе беларускай вёскі, нагадвае аб адказнасці чалавека за свае паводзіны і ўчынкі, за будучыню роднай Беларусі.
Году малой радзімы была прысвечана чарговая сустрэча з Іванам Арсеньевічам Карэндам, якая адбылася ў Іўеўскай дзіцячай бібліятэцы ў лістападзе 2019 года. Вучні пачатковых класаў з цікавасцю слухалі аўтара цудоўных дзіцячых кніжак “Ёж іголкі прадаваў” і “На загадкі ёсць адгадкі”, актыўна адгадвалі загадкі і прынялі ўдзел у міні-выставе малюнкаў “Беларусь у маім сэрцы”.
У 2020 годзе ў выдавецтве “Чатыры чвэрці” пабачыла свет кніга лірыкі Івана Карэнды “Пад зорным небам верасня”. У кнігу ўвайшлі вершы, якія друкаваліся ў літаратурна-мастацкіх выданнях (часопісах “Полымя”, “Маладосць”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”), дзве паэмы – “Вочап” і “Бярозавік”, а таксама новыя паэтычныя творы, напісаныя ў апошнія гады. Гэта філасофска-лірычны роздум паэта над таямніцамі Сусвету і пошукам чалавека свайго месца на зямлі, дзе асабістыя пачуцці і душэўныя памкненні аўтара арганічна спалучаюцца з грамадскімі інтарэсамі, а любоў да Бацькаўшчыны – з выразна акрэсленай грамадзянскай пазіцыяй, скіраванай у будучыню роднай Беларусі.
У першым нумары часопіса “Полымя” за 2021 год была надрукавана новая аповесць Івана Карэнды “Павер свайму каханню” – сентыментальнае апісанне сустрэчы беларускага мужчыны з рускай жанчынай у курортным Кіславодску. Сюжэт насычаны прагулкамі, кафэ, прыродай і размовамі на абстрактныя тэмы.
Некалькі вершаў Івана Карэнды, аб’яднаных агульнай назвай “Я маю права на прызнанні”, былі надрукаваны У № 8 часопіса “Полымя” за 2021 год. Асноўныя тэмы элегічных вершаў – успаміны маладосці, пераасэнсаванне свайго мінулага і сучаснага, роздум аб тым, чым жыве душа, што трымае ў жыцці і з’яўляецца неад’емнай часткай усведамлення сябе прыналежным да гэтага месца і часу.
У 18-м нумары газеты “Літаратура і мастацтва” за 2021 год апублікаваны невялікі празаічны твор “Буслянка над акопам” – успаміны пра дзеда Карэнду Івана Мікалаевіча, чырвонаармейца, які загінуў у баі ва Усходняй Прусіі 9 красавіка 1945 года і пахаваны ў брацкай магіле.

У №1 за 2024 год часопіса “Маладосць” надрукаваны некалькі вершаў І.А. Карэнды, якія прысвечаны роднаму краю, матчынай мове, любаму беларускаму народу.
Шмат увагі паэт працягвае надаваць стварэнню пазнавальных і выхаваўчых твораў для дзяцей. У 4-м нумары часопіса “Вясёлка” за 2024 год змешчаны вершы “Прылёт птушак” і “Клін-курлыка”, у 5, 6 і 7 нумарах “Вясёлкі” надрукавана вершаваная “Азбука Перамогі” – цудоўныя кароткія вершыкі, прасякнутыя сапраўдным патрыятызмам і пачуццём гонару за Радзіму, якія дапамогуць маленькім беларусам вывучыць літары роднага алфавіта. “Азбуку Перамогі” можна выкарыстоўваць для знаёмства дзяцей з беларускай мовай, пашырэння слоўнікавага запасу, для выхавання грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці. У аснову аповеду аўтар паклаў факты жыццёвай біяграфіі свайго дзеда-франтавіка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Івана Мікалаевіча Карэнды.
За праект “Азбука Перамогі” І.А.Карэнда атрымаў спецыяльны медаль і дыплом Лаўрэата прэміі імя Васіля Віткі (2024 г.). Гэту прэмію прысуджае сваім лепшым аўтарам беларускі дзіцячы часопіс “Вясёлка”.

У №44 за 2024 год газеты “Літаратура і мастацтва” былі надрукаваны вершы І.А. Карэнды: “Перадзім’е”, “Планета Яўгеніі Янішчыц”, “Успамін пра маладосць”, “І ў новых днях, пасля расстання…”. У часопісе “Полымя” (№ 11 за 2024 год) – верш “Чайкі” і цыкл вершаў “Музыка цішыні. Успамін пра першае каханне”. Гэта лірычныя разважанні паэта, шчырыя і праўдзівыя, як само жыццё, успаміны пра першае каханне, якое, як боскі дар, вечна жыве ў сэрцы.
У 2025 годзе вершы для дзяцей “Азбука Перамогі” былі выдадзены асобнай кнігай, прымеркаванай да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Таксама пабачылі свет новая кніга прозы “Усміхніся шчасцю свайму” і дакументальная аповесць пра ўраджэнца Іўя Іосіфа Браніслававіча Бойсу – “Жыць для Беларусі. Шлях суддзі Іосіфа Бойсы”.
і дакументальная аповесць пра ўраджэнца Іўя І.Б. Бойсу – “Жыць для Беларусі. Шлях суддзі Іосіфа Бойсы”
Источник: https://www.ivyenews.by/vse-novosti/11077/nas-zemliak-pisatel-ivan-korenda-znakomit-citatelei-ik-s-tvorceskimi-novinkami
При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт ivyenews.by обязательна!

Кніга прозы “Усміхніся шчасцю свайму” уключае ў сябе дзве аповесці: “Двойчы грэшнік” і “Павер свайму каханню”, а таксама некалькі апавяданняў: “Яблычны Спас”, “Дзьмухавец”, “Дамініканец”, “Без дай прычыны”.
У 2025 г. падчас сустрэчы землякоў, якая ладзілася ў Іўеўскай раённай бібліятэцы ў межах праекта “Сябрына” напярэдадні Дня горада, адбылася прэзентацыя кнігі І.А.Карэнды “Жыць для Беларусі. Шлях суддзі Іосіфа Бойсы”. Гэта дакументальная аповесць прысвечана светлай памяці ўраджэнца Іўя Іосіфа Браніслававіча Бойсы, юрыста-прафесіянала, кіраўніка Лідскага раённага суда і вельмі сціплага, духоўна багатага чалавека, які бязмежна любіў родны край і пакінуў на ім свой адметны след.
Дарагія землякі! Сустракаючы сваю юбілейную, 65-ю восень, я хачу звярнуцца да вас са словамі глыбокай павагі і шчырай удзячнасці. Бог падарыў мне шчасце нарадзіцца ў маляўнічым куточку беларускай зямлі, на беразе бацькі-Нёмана, сярод працавітых, таленавітых і добрых людзей. Родны прынёманскі край даў мне сілы для вучобы і працы, азарыў маё жыццё святлом кахання. Грунтоўную базавую адукацыю я атрымаў ў Крывіцкай васьмігодцы і Морынскай сярэдняй школе, за што нізкі паклон маім настаўнікам. Найперш тым, хто ўжо пакінуў гэты свет, – як сведчанне маёй светлай памяці пра іх. А таксама педагогам, чый зямны шлях яшчэ доўжыцца, з кім мне зрэдку выпадаюць радасныя хвіліны сустрэч падчас наведвання родных мясцін, ці каго даўно не бачыў, а вельмі хочацца сустрэцца. Мая бязмежная падзяка – аднавяскоўцам: у Крывічах, як нідзе на свеце, я адчуваю сябе сапраўды шчаслівым чалавекам. У роднай вёсцы склаліся многія вершы, тут жывуць героі маёй аповесці “Воплаўская госця”, іншых твораў. Дзе б я ні быў, – заўсёды з цікавасцю сачу за сацыяльна-эканамічным і культурным развіццём Іўеўшчыны, радуюся поспехам землякоў. З вялікім задавальненнем прыязджаю, калі выпадае, на свята горада Іўе, якое ўжо стала традыцыйным. Шчыра жадаю ўсім жыхарам раёна моцнага здароўя, міру і дабрабыту, новых дасягненняў на карысць роднай Беларусі. З нагоды юбілею, прапаную ўвазе чытачоў раённай газеты нізку вершаў, напісаных у розныя гады, якія можна аб’яднаць адным словам – РОДНАЕ. Гэта – мая сардэчная споведзь перад вамі, дарагія мне людзі. Іван Карэнда Сардэчная споведзь Беларусь Дзе ні быў я ў далёкіх краях, Ты душу спавіваеш журбою, Снішся мне, Беларусь дарагая мая, Сэрца прагне сустрэчы з табою. Дзе ні быў я ў далёкіх краях, Па якіх толькі сцежках ні крочыў, – Не знайшоў прыгажэй, як старонка мая, Як твае, Беларусь, васільковыя вочы. Дзе б ні быў я ў далёкіх краях, Куды б лёс ні закінуў, – я знаю, Што заўсёды чакае Радзіма мая… Ёй сыноўскай любоўю навек прысягаю.
Читать полностью: https://ivyenews.by/novosti/kultura/item/1793-yubilejnyya-matyvy.html
При любом использовании материалов активная гиперссылка на ivyenews.by обязательна!

-
Карэнда Іван Арсеньевіч // Бел. энцыклапедыя : у 18 т. Т. 18. Кн. 1. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2004. — С. 403—404.
- Бутурля, И. Действовать в интересах страны / Ирина Бутурля // Іўеўскі край. — 2023. — 25 лістапада. — № 91. — С. 4.
- Бутурля, И. Единство во всех начинаниях / Ирина Бутурля // Іўеўскі край. — 2023. — 16 верасня. — № 71. — С. 4.
-
Бутурля, І. “Тут жыцця майго высноўе…” / І. Бутурля // Іўеўскі край. – 2020. — 19 верасня. — № 72. — С. 7.
-
Верціхоўская, М. Адкрыты ўрок, або знесеныя ветрам : з вопыту прачытання аповесці-эсэ “Два ўрокі” Навума Цыпіса і аповесці “Воплаўская госця” Івана Карэнды // Маладосць. — 2007. — №12. — C. 106—116.
- Віктарава, А. “На загадкі ёсць адгадкі” : знаёмства з творчасцю І. А. Карэнды : літаратурная гасцёўня / А. Віктарава // Іўеўскі край. – 2020. — № 2. — С. 18—20.
-
Врублеўскі, В. Карэнда Іван / Валянцін Урублеўскі // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — C. 357—358.
- Высокая місія // Іўеўскі край. — 2024. — 23 лістапада. — № 90. — С. 1.
22 лістапада 2024 г. муфцій мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь, Ганаровы грамадзянін Іўеўшчыны Абу-Бекір Шабановіч адсвяткаваў 85 гадоў з дня нараджэння. Паэт Іван Карэнда прысвяціў Абу-Бекіру Юх’янавічу святочны верш.
- Грыкень, Т. Паэтычнае знаёмства “Звязаныя адным краем” : творчасць паэтаў-землякоў І. Карэнды і Г. Нічыпаровіч / Т. Грыкень // Бібліятэка прапануе. — 2025. — № 8. — С. 28—32.
-
Гулідава, В. Святло Радзімы — праз усё жыццё / В. Гулідава // Іўеўскі край. — 2018. — 28 красавіка. — № 31. — С. 5.
- Гулидова, В. Так вольна вершам пад зорным небам верасня… : новая кніга паэта // Іўеўскі край. – 2020. — 28 лістапада. — № 91. — С. 12
-
Карэнда, І. Акраец хлеба і глыток вады Іўеўшчыны / Ірына Жышко ; фота // Краязнаўчая газета. — 2016. — № 25. — С. 6.
- Карэнда, І. Дзень нацыянальнага гонару : Іван Карэнда, паэт, празаік, грамадскі дзеяч, Ганаровы грамадзянін Іўеўскага раёна / Іван Карэнда ; записала Ирина Бутурля // Іўеўскі край. — 2023. — 16 верасня. — № 71. — С. 2.
- Новыя кнігі нашага земляка // Іўеўскі край. — 2025. — 9 ліпеня. — № 50. — С. 8
- Рафаловіч, А. А. Славутыя постаці Іўеўшчыны: паэт, грамадскі і палітычны дзеяч Іван Карэнда (да Года малой радзімы) / А. А. Рафаловіч // 69-я научно-техническая конференция учащихся, студентов и магистрантов, 2-13 апреля 2018 г., Минск : сборник научных работ : в 4 ч. Ч. 3 / Белорусский государственный технологический университет. – Минск : БГТУ, 2018. – С. 588-590.
Відэаматэрыялы:
-
Іван Карэнда : [відэазапіс]. — Рэжым доступу: https://www.youtube.com/watch?v=erhrA8Y5BHk&list=PLuenDeGCLqbY3jHdgGPz95VjK935iBB0s. Дата публікацыі: 21 мая 2020 г.
Іван Карэнда – госць аўтарскай праграмы Навума Гальпяровіча “Суразмоўцы” на тэлеканале Беларусь 3.