Козел Генадзь Баляслававіч (29 кастрычніка 1963 г., в. Дындылішкі Іўеўскага р-на) – беларускі мастак, член Беларускага саюза мастакоў, выкладчык кафедры мастацтва Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.
У 1983 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ім. А.К.Глебава. Аддзяленне выкладання чарчэння і малявання.
З 1989 г. – удзельнік міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх выстаў, у тым ліку персанальных.
У 1995 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
З 2003 г. – член Беларускага саюза мастакоў.
У 2004 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург, у галерэі андэграўнднага мастацтва “Барэй” правёў дзве персанальныя выставы: “Тапаграфія” – 2005 г. і “Агата” – 2007 г.
У 2006 годзе прыняты ў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэатр оперы і балета ім М.П.Мусоргского (пастановачная частка).
З 2011 года – старшы выкладчык кафедры мастацтваў і дызайну ДІКСТ БДУ.
З 2018 года – старшы выкладчык кафедры мастацтваў і дызайну ФСК БДУ.
Працуе ў ў галіне манументальнага і станкавага жывапісу. У 2018 скончыў Магістратуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці “Мастацтвазнаўства”.
Выканаў шэраг аб’ектаў:
роспіс пандуса медыцынскай бібліятэкі, г.Мінск;
інтэр’ер кафэ “Вена”, г. Мінск;
інтэр’ер рэстарана “Калабрыя”, г. Мінск;
аквапарк “Пітэрлэнд”, г. Санкт-Пецярбург;
шэраг прыватных інтэр’ераў, г. Масква, г. Мінск.
Творы мастака знаходзяцца ў Музеі сучаснага мастацтва (г. Мінск), прыватных калекцыях у ЗША, Францыі, Германіі, Расіі.
Удзельнік міжнародных і рэспубліканскіх выстаў выяўленчага мастацтва, у тым ліку персанальных. Арганізатар і ўдзельнік творчых праектаў па сучасным мастацтве.
Персанальныя выставы і праекты:
“Тапаграфія” (г. Санкт-Пецярбург, галерэя “Барэй”, 2005 г.);
“Агата” (г. Санкт-Пецярбург, галерэя “Барэй”, 2007 г.);
“Штрых-код” (Палац мастацтваў, г. Мінск, 2013 г.);
“Чырвоная тэрыторыя” (г.Мінск, галерэя М. Савіцкага, 2015 г.);
“COLOR BLACK” (галерэя “Арцель”, 2018 г.).
Удзел у выставах:
1989 г. – Маладзёжная выстава. Палац мастацтваў, г. Мінск;
1994 г. – праект “Версія”, г. Мінск;
1994 г. – праект “Liebchaft”, г. Мінск;
2003 г. – праект “Майстэрня. Цытаты”, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, г. Мінск;
2005 г. – персанальная выстаўка “Тапаграфія”, галерэя “Барэй”, СПб;
2007 г. – праект “Агата”, галерэя “Барэй”, СПб;
2009 г. – біенале ДПМ, Палац мастацтваў, г. Мінск;
2010 г. – другое біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Палац мастацтваў, г. Мінск;
2011 г. “Чента. (ДЭ) фрагментация”;
2012 г. – трэцяе біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Палац мастацтваў, г. Мінск;
2013 г. – Рэспубліканская выстаўка “Чырвоны каларыт”, Палац мастацтваў, г.Мінск;
2013 г. – персанальная выстаўка “Штрых-код”, Палац мастацтваў, г. Мінск;
2015 г. – мастацкая выстава “Паланэз”, Палац мастацтваў, г. Мінск;
2015 г. – мастацкая выстава секцыі манументальнага мастацтва “Другие параллели”;
2015 г. – выстава жывапісу «БТР», Цэнтр сучаснага мастацтва, г. Мінск;
2015 г. – персанальная выстаўка “Чырвоная тэрыторыя”, галерэя Міхаіла Савіцкага, г. Мінск;
2016 г. – выстава аб’екта “Таму што”, Палац мастацтваў, г. Мінск;
2016 г. – праект “Пастулат”, Палац мастацтваў, г. Мінск;
2017 г. – выстава жывапісу “Разум и чувства”, Дом карцін, г. Мінск;
2017 г. – Рэспубліканская выстаўка сучаснага мастацтва (да 130-годдзя Марка Шагала), Палац мастацтваў, г. Мінск;
2017 г. – выстаўка жывапісу “Чорная дама Нясвіжа”, г. Нясвіж;
2017 г. – намінацыя на нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва (18.04.17-21.04.17);
2017 г. – Рэспубліканская выстава “Скарыніяна”, Палац мастацтваў, г. Мінск;
2017 г. – Рэспубліканская выстава “Виват, Альгерд”, Палац мастацтваў, г. Мінск;
2017 г. – выстава жывапісу “Fresh-art”, Галерэя Тызенгаўза, г. Гродна;
2017 г. – выстава секцыі манументальнага мастацтва “Арт- комбинат”, Палац мастацтваў, г. Мінск;
2017 г. – міжнародная канферэнцыя “Искусство как среда”, Цэнтр сучаснага мастацтва, г. Мінск;
2017 г. – Трыенале сучаснага мастацтва, Палац мастацтваў, г. Мінск;
2017 г. – выстава “Мінская палітра”, г. Ліепая, Латвія;
2017 г. – выстава “Apple смак”, Палац мастацтваў, г. Мінск;
2017 г. – выстава “Стольное место” да 950-годдзя Мінска, Палац мастацтваў, г. Мінск;;
2018 г. – праект “Арт-MINSK” з Белгазпрамбанкам;
2018 г. – праект “Постулат”, саюз дызайнераў ГЦ “Галерэя”, г. Мінск ;
2018 г. – персанальная выстава “BLACK-COLOR”, галерэя “Арцель”, г. Мінск;
2018 г. – VI Біенале жывапісу, графікі і скульптуры (II месца ў намінацыі “Жывапіс года”).
2020 г. – I Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры.
2021 г. – Персанальная выстава “BLEND OF TIMES”, Галерэя ДК, г. Мінск.



Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:
- Бажэнава, В. Стыль гушчыні : Генадзь Козел аб прасторы вакол твора і жыцця / В. Бажэнава // Мастацтва. — 2016. — № 11. — С. 40—43.
-
Геннадий Козел: Вдохновение – удел дилетантов // City Time. — 2015. — № 1. — С. 72—76.
-
Художник Козел Геннадий [электронный ресурс] // Галерея классического и современного искусства “Галерея ДК”. — Режим доступа: http://artdk.by/painter/kozel-gennadi/