Skip to content

             

Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu

Козел Генадзь Баляслававіч

Козел Генадзь Баляслававіч (29 кастрычніка 1963 г., в. Дындылішкі Іўеўскага р-на) – беларускі мастак, член Беларускага саюза мастакоў, выкладчык кафедры мастацтва Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.

У 1983 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ім. А.К.Глебава. Аддзяленне выкладання чарчэння і малявання.
З 1989 г. – удзельнік міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх выстаў, у тым ліку персанальных.
У 1995 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

З 2003 г. – член Беларускага саюза мастакоў.

У 2004 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург, у галерэі андэграўнднага мастацтва «Барэй» правёў дзве персанальныя выставы: «Тапаграфія» – 2005 г. і «Агата» – 2007 г.

У 2006 годзе прыняты ў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэатр оперы і балета ім М.П.Мусоргского (пастановачная частка).

З 2011 года – старшы выкладчык кафедры мастацтваў і дызайну ДІКСТ БДУ.

З 2018 года – старшы выкладчык кафедры мастацтваў і дызайну ФСК БДУ.

Працуе ў ў галіне манументальнага і станкавага жывапісу. У 2018 скончыў Магістратуру Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці «Мастацтвазнаўства».

Выканаў шэраг аб’ектаў:

роспіс пандуса медыцынскай бібліятэкі, г.Мінск;
інтэр’ер кафэ «Вена», г. Мінск;
інтэр’ер рэстарана «Калабрыя», г. Мінск;
аквапарк «Пітэрлэнд», г. Санкт-Пецярбург;
шэраг прыватных інтэр’ераў, г. Масква, г. Мінск.

Творы мастака знаходзяцца ў Музеі сучаснага мастацтва (г. Мінск), прыватных калекцыях у ЗША, Францыі, Германіі, Расіі.

Удзельнік міжнародных і рэспубліканскіх выстаў выяўленчага мастацтва, у тым ліку персанальных. Арганізатар і ўдзельнік творчых праектаў па сучасным мастацтве.

Персанальныя выставы і праекты:

«Тапаграфія» (г. Санкт-Пецярбург, галерэя «Барэй», 2005 г.);
«Агата» (г. Санкт-Пецярбург, галерэя «Барэй», 2007 г.);
«Штрых-код» (Палац мастацтваў, г. Мінск, 2013 г.);
«Чырвоная тэрыторыя» (г.Мінск, галерэя М. Савіцкага, 2015 г.);
«COLOR BLACK» (галерэя «Арцель», 2018 г.).

Удзел у выставах:

1989 г. – Маладзёжная выстава. Палац мастацтваў, г. Мінск;

1994 г. – праект «Версія», г. Мінск;

1994 г. – праект «Liebchaft», г. Мінск;

2003 г. – праект «Майстэрня. Цытаты», Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, г. Мінск;

2005 г. – персанальная выстаўка «Тапаграфія», галерэя «Барэй», СПб;

2007 г. – праект «Агата», галерэя «Барэй», СПб;

2009 г. – біенале ДПМ, Палац мастацтваў, г. Мінск;

2010 г. – другое біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Палац мастацтваў, г. Мінск;

2011 г.  «Чента. (ДЭ) фрагментация»;

2012 г. – трэцяе біенале жывапісу, графікі і скульптуры, Палац мастацтваў, г. Мінск;

2013 г. – Рэспубліканская выстаўка «Чырвоны каларыт», Палац мастацтваў, г.Мінск;

2013 г. – персанальная выстаўка «Штрых-код», Палац мастацтваў, г. Мінск;

2015 г. – мастацкая выстава «Паланэз», Палац мастацтваў, г. Мінск;

2015 г. – мастацкая выстава секцыі манументальнага мастацтва «Другие параллели»;

2015 г. – выстава жывапісу «БТР», Цэнтр сучаснага мастацтва, г. Мінск;

2015 г. – персанальная выстаўка «Чырвоная тэрыторыя», галерэя Міхаіла Савіцкага, г. Мінск;

2016 г. – выстава аб’екта «Таму што», Палац мастацтваў, г. Мінск;

2016 г. – праект «Пастулат», Палац мастацтваў, г. Мінск;

2017 г. – выстава жывапісу «Разум и чувства», Дом карцін, г. Мінск;

2017 г. – Рэспубліканская выстаўка сучаснага мастацтва (да 130-годдзя Марка Шагала), Палац мастацтваў, г. Мінск;

2017 г. – выстаўка жывапісу “Чорная дама Нясвіжа”, г. Нясвіж;

2017 г.  – намінацыя на нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва (18.04.17-21.04.17);

2017 г. – Рэспубліканская выстава «Скарыніяна», Палац мастацтваў, г. Мінск;

2017 г. – Рэспубліканская выстава «Виват, Альгерд», Палац мастацтваў, г. Мінск;

2017 г. – выстава жывапісу «Fresh-art», Галерэя Тызенгаўза, г. Гродна;

2017 г. – выстава секцыі манументальнага мастацтва «Арт- комбинат», Палац мастацтваў, г. Мінск;

2017 г. – міжнародная канферэнцыя «Искусство как среда», Цэнтр сучаснага мастацтва, г. Мінск;

2017 г. – Трыенале сучаснага мастацтва, Палац мастацтваў, г. Мінск;

2017 г. – выстава «Мінская палітра», г. Ліепая, Латвія;

2017 г. – выстава «Apple смак»,  Палац мастацтваў, г. Мінск;

2017 г. – выстава «Стольное место» да 950-годдзя Мінска, Палац мастацтваў, г. Мінск;;

2018 г. – праект «Арт-MINSK» з Белгазпрамбанкам;

2018 г. – праект «Постулат», саюз дызайнераў ГЦ «Галерэя», г. Мінск ;

2018 г. – персанальная выстава «BLACK-COLOR», галерэя «Арцель», г. Мінск;

2018 г. – VI Біенале жывапісу, графікі і скульптуры (II месца ў намінацыі «Жывапіс года»).

2020 г. – I Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры.

2021 г. – Персанальная выстава «BLEND OF TIMES», Галерэя ДК, г. Мінск.

Козел Г. Б. Теория звуковых волн (холст, масло, акрил, 2022)
Козел Г.Б. Белое утро (холст, масло, 2002)
Козел Г.Б. Женщина и птица (холст, масло, 2004)
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:

  • Бажэнава, В. Стыль гушчыні : Генадзь Козел аб прасторы вакол твора і жыцця / В. Бажэнава // Мастацтва. — 2016. — № 11. — С. 40—43.
  • Геннадий Козел: Вдохновение – удел дилетантов // City Time.  — 2015. —  № 1. — С. 72—76.

  • Художник Козел Геннадий [электронный ресурс] // Галерея классического и современного искусства «Галерея ДК». — Режим доступа: http://artdk.by/painter/kozel-gennadi/

Козел Генадзь Баляслававіч

ГУК «Ивьевская районная библиотека»

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна