Ларыса Емяльянаўна Мікуліч (1 мая 1956 г., в.Чапунь Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) – артыстка, вядучы майстар сцэны Гродзенскага абласнога тэатра лялек, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі ў намінацыі “Лепшая жаночая роля” за спектакль “Пікавая дама” (2012 г.).
Скончыла Юрацішкоўскую базавую школу, затым паступіла на тэатральнае аддзяленне Гродзенскага культурна-асветніцкага вучылішча. Скончыла Мінскі інстытут культуры ў 1981 годзе. Працавала ў Магілёўскім тэатры лялек.
У Гродзенскім абласным тэатры лялек з 2000 года. У 2010 годзе атрымала Прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў “Хрустальны анёл” – “За ўклад у развіццё беларускага тэатра лялек”.
Мікуліч Л.Е. з’яўляецца лаўрэатам і ўдзельнікам міжнародных фестываляў.
З рэпертуара Л.Мікуліч:
“Трагедия о Макбете” У.Шэкспір – Ледзі Макбет, Геката;
“Паляванне на зубра” А.Жугжда – Камерыстка, Кабета, Каралева Бона
“Царевна-лягушка” Н.Гернет – Каралева, Баба-Яга і інш.
“Сон в летнюю ночь” У.Шэкспіра – Тытанія, Іпаліта;
“Чай на двоих” А.Жугжда – Яна;
“Поэма без слов” Я.Купала – Чорны, Фокуснік;
“Красавица и Чудовище” А.Жугжда – Чорная Дама;
“Морозко” М.Шурынава – Пашанька;
“Красная Шапочка” П.Кандрусевіч и А.Жугжда – Кладіна;
“Волшебное кольцо” А.Жугжда – Царэўна Аграфена, Цётка з акардэонам;
“Зимняя сказка” У.Шэкспір – Герміёна;
“Королева Снегов” А.Жугжда – Бабуля, Анёл;
“Кошкин дом” С.Маршак – Каза;
“Подлинная история Дюймовочки” А.Жугжда – Марта, Мыш, Жаба;
“Пиковая дама” А. Пушкін, П.Чайкоўскі – Дама, Графіня Ганна Фядотаўна С-кая, Фон Мек Надзея Філарэтаўна, Лізавета Іванаўна.
Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы:
-
Радасць творцы Ларысы Мікуліч // Врублеўскі В. Гісторыя школы і анамастыка. — Мінск, 2011. — С. 98—101.
-
Микулич, Л. Куклы – часть моей жизни : [беседа с актрисой Гродненского областного театра кукол Ларисой Микулич] / запис. О. Сиводедова // Твой город Гродно. — 2016. — № 7. — С. 28—29.