Валько Іван Іосіфавіч (04.12.1927, в.Морына, Польшча (цяпер Гродзенская вобл., Рэспубліка Беларусь) – 28.02.2020), генерал-маёр Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Узнагароды: ордэны Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”, 9 медалёў.
У 1945-1951 гадах праходзіў ваенную службу ў Савецкай Арміі. Там уступіў у партыю, скончыў дывізіённую партыйную школу. Пасля дэмабілізацыі – на камсамольскай і партыйнай рабоце: прапагандыст Іўеўскага раённага камітэта КПБ (Камуністычнай партыі Беларусі), з 1952 г. – 2-і сакратар Іўеўскага райкама ЛКСМБ (Ленінскага Камуністычнага Саюза моладзі Беларусі).
Затым вучыўся ў Вышэйшай партыйнай школе пры Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі Беларусі, пасля яе заканчэння ў 1959 годзе працаваў інструктарам ЦК КПБ.