Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Памятны знак “У гонар дружбы і згоды канфесій Іўеўшчыны”

На Іўеўскай зямлі стагоддзямі жылі ў згодзе беларусы, палякі, татары і яўрэі. Разнастайнасць нацыянальных традыцый і рэлігійных вераванняў надае тутэйшым мясцінам асаблівы каларыт. Шматнацыянальнае і шматканфесіянальнае Іўе называюць у народзе “маленькім Іерусалімам”. У 2009 годзе ў горадзе пачаў працаваць музей нацыянальных культур.

У 2012 годзе на цэнтральнай плошчы горада Іўе ўсталявалі памятны знак “У гонар дружбы і згоды канфесій Іўеўшчыны” як сімвал мірнага суіснавання праваслаўных, католікаў, мусульман і іўдзеяў. Помнік быў адкрыты 16 чэрвеня 2012 г. падчас святкавання Дня горада Іўе. 

Ён уяўляе сабой чатыры стэлы, кожная з якіх павернута ў бок галоўнага культавага збудавання адпаведнай рэлігіі (праваслаўнай, каталіцкай, мусульманскай і іўдзейскай).

Стэлы упрыгожаны рэлігійнымі сімваламі. На каталіцкай частцы манумента размешчана грэчаская анаграма Хрыста, выява папы Рымскага Іаана Паўла ІІ з заклікам “Адчыніце дзверы Хрысту!”, на праваслаўнай – выява Спаса Нерукатворнага і ікона Пакрова Прасвятой Багародзіцы, уверсе цытата з Евангелля “Я есть путь к истине и истина, и жизнь”, на мусульманскай – паўмесяц і Каран, а іўдзейская стэла ўпрыгожана падсвечнікам – мінорай (сімвалам Ізраіля) і словамі на рускай мове і іўрыце “Мир вам!”.

У сярэдзіне гэтай манументальнай группы, як разуменне таго, што пара “збіраць камяні” – горка з камянёў. Яна змешчана ў коле. Кола – як еднасць цыкла прыроды, жыцця, як сімвал Бога, а вада, што струменіцца па каменнях – гэта сімвал вечнасці.

Памятны знак “У гонар дружбы і згоды канфесій Іўеўшчыны” стаў сапраўднай “візітнай карткай” горада Іўе.

 

Бібліяграфія: 

  • Каяч, А. Беларускі Іерусалім / Алена Каяч ; фота // Беларускі час. — 2022. — 21 студзеня. — № 3 — С. 19.  

Матэрыялы з адкрытых рэсурсаў сеткі Інтэрнет:  

Памятны знак “У гонар дружбы і згоды канфесій Іўеўшчыны”

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна