Русский БелорусскийАнглийскийНемецкийЛитовскийПольскийУкраинский

Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Царква святого мучаніка Панцеляймона в. Бакшты

Па наяўных дадзеных драўляная царква ў Бакштах была пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя.

Падчас першай сусветнай вайны царква была спалена (па іншых звестках – разбурана снарадам).

У 1925 годзе пабудавана новая драўляная царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Вядома, што антымінс (чатырохвугольны, з шаўковай або ільняной матэрыі плат з ушытай ў яго часціцай мошчаў якога-небудзь праваслаўнага пакутніка, які ляжыць у алтары на троне) у новай царкве быў з папярэдняга (разбуранага) храма.

У 1950 годзе драўляная царква з усёй маёмасцю была спалена мясцовымі бязбожнікамі. У 1952 годзе ў пераабсталяваным драўляным будынку быў наладжаны малітоўны дом.

Цяперашні храм быў пабудаваны ў 1995 годзе з цэглы ў выглядзе крыжа. У тым жа годзе храм асвяціў епіскап Навагрудскі і Лідскі Канстанцін ў гонар святога велікамучаніка і лекара Панцеляймона.

Храм вырашаны ў традыцыях рэтраспектыўна-рускага царкоўнага стылю па канону 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі. Над папярочным прамавугольным прытворам узвышаецца 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні. Праз кароткую трапезную яна далучаецца да квадратнай малітоўнай залы. Шатровы бляшаны дах завершаны на вяршыні 2-ярусным 8-гранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам, а па вуглах — чатырмя аналагічнымі меншымі “апостальскімі” галоўкамі. Тыльны бок храма завершаны 3-граннай апсідай і бакавымі рызніцамі. Плоскасныя фасады раздзелены арачнымі вокнамі ў чырвонацагляных ліштвах і круглымі люкарнамі.

У 2008 годзе ў храме ўстаноўлена ацяпленне і набыты 5 званоў, а 9 жніўня ў храм быў урачыста прынесены абраз святога велікамучаніка і лекара Панцеляймона з часціцай яго мошчаў.

Падчас святкавання 1020-годдзя Хрышчэння Русі з 11 па 15 кастрычніка 2008 г. у храме знаходзіўся каўчэг з часціцамі мошчаў святых.

 Бібліяграфія:

Гулидова, В. Книга судеб храма и его прихожан: церковь святого Пантелеимона / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2015. — 15 жніўня. — № 61. — С. 7.

  1. Івіна, В. Новы храм на Іўеўшчыне: Свята-Панцелеімонаўская царква в. Бакшты / В. Івіна // Іўеўскі край. — 1995. — 11 кастрычніка. — № 73. — С. 1.

  1. Талкачоў, П. П. Помнікі гісторыі і культуры на Іўеўшчыне і іх ахова // З гісторыі вякоў і пакаленняў Іўеўскага краю: матэрыялы навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі / пад рэд. І. П. Крэнь. — Гродна: ГрДУ, 1999. — 256 с.: іл. — С. 245 — 252.

  2. Царква ў імя святого мучаніка Панцеляімона // Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін, маст. З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 656 с.: іл. — С. 31.

Царква святого мучаніка Панцеляймона в. Бакшты

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна