Русский БелорусскийАнглийскийНемецкийЛитовскийПольскийУкраинский

Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Царква святых апосталаў Пятра і Паўла аг. Трабы

Заснавана каля 1680 г., пабудавана ў 1784 годзе ў цэнтры вёскі з дрэва, перабудавана на мяжы XIX  XX ст.

Помнік народнага дойлідства. Да 4-сценнага зруба царквы далучана 5-гранная апсіда з нізкімі бакавымі рызніцамі. Двухсхільны дах трохвугольнымі зарэшкамі пераходзіць у вальмавы над апсідай; на галоўным фасадзе і над апсідай завершаны гранёнымі барабанамі з цыбулепадобнымі галоўкамі. Франтон галоўнага фасада па вуглах завершаны дэкаратыўнымі вежачкамі з гранёнымі галоўкамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў прамавугольных ліштвах.

У агульнай прасторы малітоўнай залы перагародкай вылучаны прытвор, на якім размешчаны хоры.

Інтэр’ер царквы аформлены ў пачатку XX ст. Разны іканастас выкананы з пакрытага лакам маронага дуба ў 2 ярусы, раздзелены калонамі з разным арнаментальным дэкорам. Ён быў выкананы   невядомым   майстрам   з   Вільні   па  фундацыі мясцовага двараніна Масюкевіча ў пачатку 1900-х гадоў.

Асаблівыя каштоўнасці царквы  абраз “Узнясенне” (XVIII ст.) і абраз Георгія Пабеданосца (XIX ст.) з надпісам “Икона Георгия Победоносца. Сооружена усердием членов 105-го Оренбургского полка в память 17 октября 1888 года”. Са слоў старажылаў мястэчка вядома, што гэты абраз падараваў Трабскай царкве полк рускай арміі, які праходзіў праз Трабы ў ХІХ стагоддзі. Абраз быў напісаны ў памяць аб цудоўным выратаванні царскай сям’і падчас крушэння царскага поезда 17 кастрычніка 1888 года.

У пачатку XX ст. перад царквой пастаўлена зрубчая 2-ярусная 4-гранная брама-званіца, завершаная нізкім шатровым васьмерыком з макаўкай. Навокал царквы  высокая агароджа з камянёў.

           

 Бібліяграфія:

  1. Багільч, І. Іўеўскі раён / Ірына Багільч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Т. 3 / рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1996. — С. 510—511.
  2. Габрусь, Т. В. Драўлянае хрысціянскае храмабудаўніцтва Беларусі / Т. В. Габрусь. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — С. 134.

  1. Гулидова, В. Большой праздник сельского храма: Петропавловская церковь / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2014. — 26 ліпеня. — № 55. — С. 5.
  1. Гулидова, В. Там встречаются вечность и день сегодняшний…: Петропавловская церковь / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2011. — 16 ліпеня. — № 53. — С. 5.

  2. Ивьевское Понеманье: Гродненская область // Туристическая мозаика Беларуси / А. И. Локотко. — Минск: Беларуская навука, 2011. — 640 с.: ил. — С. 394 — 396.
  3. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с.

  4. Талкачоў, П. П. Помнікі гісторыі і культуры на Іўеўшчыне і іх ахова // З гісторыі вякоў і пакаленняў Іўеўскага краю: матэрыялы навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі / пад рэд. І. П. Крэнь. — Гродна: ГрДУ, 1999. — 256 с.: іл. — С. 245 — 252.

  5. Трабская Петропавловская церковь // Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. Т. 4. Гродненская область. В 2 кн. Кн. 2 / редкол.: В. В. Андриевич [и др.]. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2014. — 500 с.: іл. — С. 420.

Царква святых апосталаў Пятра і Паўла аг. Трабы

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна