Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Царква святого мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла Беластоцкага г. Іўе

2008 г.
Царква ў 1990-х гг.

Будынак царквы у пачатку ХХ стагоддзя быў жылым домам, пасля Вялікай Айчыннай вайны – радзільным домам, а ўжо пасля 1970-х гадоў у ім размяшчаўся дзіцячы сад-яслі. У 1993 годзе  рашэннем райвыканкама памяшканне было перададзена  праваслаўным вернікам.

Архітэктура царквы адпавядае канону старажытнарускага праваслаўнага 3-часткавага храма: кубападобны асноўны аб’ём пад 4-схільным дахам, 2-ярусная шатровая званіца з 6 званамі над прытворам, гранёная апсіда; над усімі часткамі пастаўлены цыбулепадобныя купалы.

18 мая 1995 года царква была асвечана у гонар святога мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла Беластоцкага.

23 ліпеня 1995 года храм наведаў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Алексій ІІ. Візіт быў прысвечаны 50-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У  2008 годзе была ўстаноўлена новая званіца, старыя купалы былі заменены новымі, пазалочанымі.

Прамавугольны ўваходны праём абрамлены арачным парталам. Фасады крапаваны лапаткамі, фігурнымі нішамі. У інтэр’еры на 3-ступеньчатай салеі пастаўлены драўляны 2-ярусны іканастас з 11 абразоў, які аддзяляе цэнтральную частку ад алтара. У цэнтральнай частцы знаходзяцца іконы Жыровіцкай Божай Маці, вялікамучаніка Афанасія Брэсцкага ў кіотах, ікона младзенца Гаўрыіла Беластоцкага з часцінкай мошчаў.

У алтары знаходзіцца Святы Прастол, на якім знаходзіцца Вялікае настольнае евангелле, крыж, сямісвечнік. З правага боку ад алтара знаходзіцца рызніца, дзе захоўваюцца свяшчэннае адзенне, царкоўныя сасуды і кнігі.

Ікона Казанскай Божай маці пабывала ў космасе. У 2004 годзе ў гонар 60-годдзя Вялікай Перамогі па благаславенню Свяцейшага патрыярха ўсея Русі Алексія ІІ на Міжнародную касмічную станцыю было адпраўлена 60 ікон Казанскай Божай маці. На працягу 10 сутак, якія іконы знаходзіліся ў космасе, было зроблена 112 віткоў вакол Зямлі. У 2005 годзе Виктар Шутаў, ураджэнец г.Іўе, такую ікону, пацверджаную дзяржаўным сертыфікатам, завераным дырэктарам касмічнага агенства і патрыярха усея Русі, прывёз на сваю малую Радзіму і падараваў царкве.

Бібліяграфія:

  1. Бельскі, І. Узняўся над Іўем крыж Хрыстовы: будаўніцтва царквы / І. Бельскі // Іўеўскі край. — 1993. — 4 верасня.

  2. Гулидова, В. Господи, не нам слава, а имени Твоему…: Храм святого мученика Гавриила Белостокского / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2015. — 8 мая. — № 34. — С. 9.

  3. Гулидова, В. Мир вашим семьям и домам, мир Вашим делам и помыслам…: Храм святого мученика Гавриила Белостокского / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2015. — 20 чэрвеня. — № 46. — С. 8.

  4. Гулидова, В. Новая икона торженственно принесла в храм: Храм святого мученика Гавриила Белостокского / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2016. — 13 красавіка. — № 27. — С. 4.

  5. Гулидова, В. Течет река времени, крутится колесо истории / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2014. — 14 чэрвеня. — № 44. — С. 24.
  6. Камянецкі, А. Нараджэнне царквы: асвяшчэння Іўеўскай праваслаўнай царквы / А. Камянецкі // Іўеўскі край. — 1993. — 16 кастрычніка.

  7. Ліхадзедаў, У. А. Іўе. Касцёл і праваслаўная царква. 1916 / У. А. Ліхадзедаў // 17 верасня. Дзень народнага адзінства. — Мінск : Звязда, 2021. — С. 264.

  8. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с.
  9. Царква святога мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла Беластоцкага // Іўе: гісторыя, падзеі, людзі / склад. Г. І. Завадская, В. А. Врублеўскі. — Гродна: Гродзенская друкарня, 2012. — 48 с.: іл. — С. 43.

  10. Царква ў імя святого мучаніка Гаўрыіла Беластоцкага // Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін, маст. З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 656 с.: іл. — С. 184.

Царква святого мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла Беластоцкага г. Іўе

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна