Русский БелорусскийАнглийскийНемецкийЛитовскийПольскийУкраинский

Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Касцёл святога біскупа Мікалая в. Геранёны

Узведзены ў 1529 г. у паўднёва-заходняй частцы вёскі з цэглы побач з замкам віленскага ваяводы Альбрэхта Гаштольда як капліца. Каля 1771 г. капітальна перабудаваны (зменена афармленне інтэръера). Пасля пажару 1799 г. адноўлены на сродкі мясцовага шляхціца Яна Гераніма Прабоча. У 1859 г. да апсіды сіметрычна прыбудаваны сакрысція і капліца, побач з’явілася званіца; у 1883 г. прыўваходзе створаны прытвор, у 1880 г. надбудаваны франтон. Адрэстаўрыраваны ў 1928-29 гг. Храм разам з замкам адлюстраваны на малюнку Н.Орды 1875-77 гг.

Пабудаваны ў стылі барока. Складаецца з прамавугольнага ў плане аб’ёму, 5-граннай апсіды з бакавымі нізкімі квадратнымі сакрысціямі і прытворам. Усе аб’ёмы накрыты 2-схільнымі дахамі, тарцы якіх закрыты прамавугольнымі шчытамі з трохвугольнымі франтонамі. Яруснае нарастанне аб’ёмаў пераходзіць у дамінанту агульнай кампазіцыі. Плоскасныя фасады лаканічна крапаваны лапаткамі і прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, апяразаны прафіляваным карнізам.

Зала касцёла злучана з апсідай арачным прасветам і перакрыта лучковым скляпеннем з арнаментальным роспісам. Пасля пажару 1799 г. інтэр’ер набыў афармленне ў стылі барока.

Цэнтральны і 2 бакавыя стукавыя алтары выкананы ў стылі класіцызму. Цэнтральны алтар 2-ярусны, расчлянёны калонамі карынфскага ордэра і аформлены драўлянай паліхромнай скульптурай, гарэльефным і жывапісным абразамі (“Ускрыжаванне”, “Узнясенне”, “Бог Саваоф”). Другі ярус алтара запоўнены абразом “Св. Мікалай”, завершаны фігурным шчытом са скульптурамі анёлаў. Паміж калонамі пастаўлены драўляныя скульптуры святых апосталаў Пятра і Паўла. Два бакавыя алтары па кампазіцыйнай будове і дэкоры аналагічныя цэнтральнаму. Дэкор аргана (драўляная скульптура Давіда з гуслямі і анёлаў, накладная разьба) у стылі ракако.

Сюжэтныя і арнаментальныя матывы размалёўкі сцен і арачных праёмаў выкананы ў 1934 г. мастаком Чарнецкім з Вільні ў стылі “другога ракако”. У прасценках у арнаментальных медальёнах выявы евангелістаў. Канфігурацыя хораў захавала барочную крывалінейнасць, арган  ракайльную арнаментыку.

Побач з касцёлам, каля плябаніі ў пачатку 21 ст. пастаўлена капліца з цэглы і бетону. Твор архітэктуры постгістарызму са стылізацыяй сярэдневяковай готыкі. Вертыкальна выцягнутая зграбных прапорцый вежа: на высокім 4-гранным пастаменце на 4 калонках узнесены спічасты шацёр, пад сенню якога пастаўлена скульптура Хрыста. Форма гатычнай стральчатай 3-лопасцевай аркі пад спічастым вімпергам выкарыстана ў канфігурацыі арачных прасветаў 2-га яруса.

 

Бібліяграфія:

  1. Багільч, І. Іўеўскі раён / Ірына Багільч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Т. 3 / рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1996. — С. 510—511.
  2. Геранёнскі замак / гал. рэд. Б. І. Сачанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. — С. 513—514.

  3. Геранёны / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя і інш.; уклад. Т. В. Габрусь // Страчаная спадчына. — Мінск: Полымя, 1998. — С. 17—19.
  4. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Мінск: БелСэ, 1986. — 371 с.

  5. Касцёлы и цэрквы: культавае дойлідства // Памяць: гіст. дакум. хроніка раёна. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — С. 377.

  6. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — С. 89—90.

  7. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: энцылапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. — С. 36.

  8. Памяць: гіст.-дакум. Хроніка Іўеўскага раёна. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — С. 377.

  9. Регионы Беларуси: энциклопедия. В. 7 т. Т. 4. Гродненская область. В. 2 кн. Кн. 1 / ред. кол.: В. В. Андриевич (гл. ред.). — Минск: Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2014. — С. 149—150.

  10. Рэспублика Беларусь: вобласці і раёны: энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мінск: БелЭн, 2004. — С. 307—309.

  11. Смалянічэнка, А. А што там пад тынкоўкай?: пра касцёл святога Мікалая ў вёсцы Геранёны (1519 г.); Алена Смалянічэнка // Краязнаўчая газета. — 2011. — №15. — C. 5. 

  12. Смалянічэнка, А. Геранёнскі касцёл святога Мікалая: праз мінулае  да сучаснасці / А. Смалянічэнка // Іўеўскі край. — 2011. — 19 сакавіка (№20). — C. 12.

  13. Смалянічэнка, А. І. Геранёны / А.І. Смалянічэнка // З гісторыі вякоў і пакаленняў Іўеўскага краю: матэрыялы навукова-практычнай краязнаўчай каферэнцыі. — Гродна: ГрДУ. — С. 158—163.

  14. Смалянічэнка, А. На прыкасцёльнай тэрыторыі – аднаўленне / А. Смалянічэнка // Іўеўскі край. — 2021. — 20 кастрычніка (№ 79). — С. 4.

  15. Смалянічэнка, А. І. Невядомыя старонкі геранёнскай зямлі / Алена Іванаўна Смалянічэнка // Іўеўская зямля – сузор’е народаў, рэлігій і культур: матэрыялы рэгіян. навук.-практ. канф. (Іўе, 15 чэрвеня 2012г.). — Гродна: ЮрСаПрынт, 2013. — С. 38—41.

  16. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 2. / Беларуская Энцыклапедыя; рэд. кал. Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1994. — С. 514.

  17. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 3. / Беларуская Энцыклапедыя; рэдкал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1996. — С. 510—511.

Касцёл святога біскупа Мікалая в. Геранёны

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна