Русский БелорусскийАнглийскийНемецкийЛитовскийПольскийУкраинский

Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Касцёл святога Казіміра аг. Ліпнішкі

Пабудаваны ў 1910 г. у цэнтры вёскі. Акаймаваны бутавай агароджай з 3-арачнай неагатычнай брамай. Прыход заснаваны ў 1510 (11) г. польскім каралём Жыгімонтам I Старым.

Першапачаткова быў узведзены драўляны касцёл (верагодна, у імя св. Ганны), які згарэў падчас Паўночнай вайны. У 1804 годзе па фундацыі ўладальніка мястэчка графа Гальяша Безбародкі быў пабудаваны чарговы драўляны касцёл, таксама знішчаны пажарам 14.7.1890 г. (на гэтым месцы пастаўлена капліца).

Будаўніцтва існуючага касцёла пачалося ў 1900 г. пры дапамозе ўладальніка мястэчка А. Вольскага з удзелам французскіх архітэктараў і польскіх будаўнікоў. Асвячоны ў 1928 г. архібіскупам Р. Ялбжыкоўскім.

Помнік архітэктуры неаготыкі. Прамавугольны ў плане будынак з 3-граннай апсідай, сіметрычнымі бакавымі сакрысціямі, квадратным у плане нартэксам, над якім узвышаецца 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) вежа, завершаная спічастым шатром. Яго грані ў аснаванні прарэзаны люкарнамі ў высокіх 2-гранных ліштвах з фіяламі ў завяршэнні.

Вуглавымі вытанчанымі фіяламі вылучаны і верхнія ярусы вежы. Архаічны суровы характер архітэктуры надае абліцоўка фасадаў гранітнымі глыбамі-квадрамі, якім выкладзены спрошчаныя вуглавыя і прасценачныя лапаткі, стральчаты партал увахода, ліштвы аконных праёмаў, карнізы. Бакавыя фасады вылучаны па цэнтры высокімі стральчатымі ўваходнымі праёмамі, аформленымі неглыбокім рызалітам з 2-гранным шчыпцом у завяршэнні. Першапачаткова дах быў накрыты чарапіцай і меў на каньку над прэсбітэрыем сігнатурку.

Інтэр’ер расчлянёны слупамі на 3 нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі. Сцены атынкаваны і раскрапаваны падвойнымі пілястрамі, дэкарыраваны трафарэтнай арнаментыкай. У алтары абразы св. Казіміра, Марыі, Ісуса. Уздоўж сцен – скульптурныя пано на сюжэты Крыжовага шляху Хрыста. Над уваходам – хоры з неагатычным арганам.

Бібліяграфія:

  1. Багільч, І. Іўеўскі раён / Ірына Багільч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Т. 3 / рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1996. — С. 510—511.
  2. Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т. 7 / рэд. кал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭн, 1998. — С. 366—368.

  3. Борко, А. История местечка Липнишки в материалах архивов Республики Беларусь: матэрыялы рэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі (г. Іўе, 15 чэрвеня 2012 года) / А. К. Гецевич, А. И. Борко // Iўеўская зямля – сузор’е народаў, рэлiгiй i культур. — 2013. — C. 63—67.

  4. Врублеўскі, В. Ліпнішкі / В. Врублеўскі // Іўеўскі край. — 2007. — 21 ліпеня. — № 54. — С. 6.

  5. Гулідава, В. Гісторыі след… / В. Гулідава // Іўеўскі край. — 2005. — 19 лютага — № 13. — С. 4—5.

  6. Гулидова, В. Этот рай не деревня и не город — это белорусское местечко / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2017. — 21 мая. — № 37. — С. 11.

  7. Захарэвіч, І. Каменная вежа ў вышыні блакітнага неба : помнікі архітэктуры // Іўеўскі край. — 2020. — 15 жніўня. — № 62. — С. 12.
  8. Ивьевское Понеманье // Туристическая мозаика Беларуси / А. И. Локотко [и др] ; науч. ред . А. И. Локотко. — Минск : Беларус. навука, 2011. — С. 394—399.

  9. Казіміраўскі касцёл // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / рэд. кал. С. В. Марцэлеў і інш. — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 202.

  10. Касцёл святога Казіміра ў в. Ліпнішкі // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мінск: Белта, 2002. — С. 381—382.
  11. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: энцылапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. — С. 87.

  12. Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — С. 196—197.

  13. Купровіч, А. “Трэба помніць, адкуль ты родам…” / А. Купровіч // Іўеўскі край. — 1996. — 18 красавіка. — № 29. — С. 4.

  14. Ліпнішкі : з гісторыі паселішчаў Іўеўшчыны // Іўеўскі край. — 2007. — 21 ліпеня. — С. 5.

  15. Ліпнішскі Казіміраўскі касцёл //Архітэктура Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэд. кал. А. А. Воінаў і інш. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 264.

  16. Рэспублика Беларусь: вобласці і раёны: энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мінск: БелЭн, 2004. — С. 307—309.

  17. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 4. / Беларуская Энцыклапедыя; рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1997. — С. 370.

  18. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 3. / Беларуская Энцыклапедыя; рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1996. — С. 510—511.

Касцёл святога Казіміра аг. Ліпнішкі

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна