Русский БелорусскийАнглийскийНемецкийЛитовскийПольскийУкраинский

Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Сінагогі

У Іўі яўрэі пасяліліся ў XVI стагоддзі. Іх колькасць значна ўзрасла пасля 1795 г. З перапісу насельніцтва тых гадоў іх было больш за 3500 чалавек, што складала 75% усяго насельніцтва.

Драўляная сінагога ў Іўі (да пажару 1929 г.)

У Іўі ў той час існаваў цэлы комплекс сінагог, часткова захаваўся ён і сёння. У XVIII ст. была пабудавана драўляная сінагога, а ў XIX ст. іх было ўжо чатыры. Падчас пажару 1929 драўляныя сінагогі згарэлі. Замест драўляных з’явіліся тры каменныя сінагогі, якія складалі адзіную галерэю. Адна з іх прызначалася для заможных купцоў і гандляроў, другая – для рамеснікаў, трэцяя – для беднаты. Усе тры будынкі пазбаўлены якой-небудзь разнастайнасці форм. Спецыфіка архітэктуры сінагог тлумачылася двумя фактарамі: аўтаномнасцю і замкнутасцю яўрэйскіх абшчын і адсюль няўхільнае следаванне традыцыям, кананізацыя традыцыйных, архаічных форм.

Сутнасць архітэктурнай будовы сінагог на Беларусі ў пэўнай ступені грунтавалася на біблейскіх апісаннях старажытных іўдзейскіх храмаў. Архітэктуры сінагог не былі ўласцівы вежы, купалы. Асноўную ролю адыгрывала аб’ёмнае вырашэнне галоўнага рытуальнага памяшкання, завершанага складанай формы стромкім, шматсхільным дахам з вальмамі, люкарнамі і г. д. Бакавыя нефы маглі мець асобныя дахі. Ідэя дапатопнага жытла, каўчэга строга ўвасаблялася ў знешнім і ўнутраным выглядзе сінагогі.

Разам з традыцыямі на архітэктуру сінагог уплывалі канструкцыйна-стылістычныя асаблівасці еўрапейскай архітэктуры розных эпох: готыкі, рэнесансу, барока, класіцызму, эклектыкі.

Будынак адной з трох сінагог. Пачатак ХХ ст.

У архітэктуры Іўеўскіх сінагог прысутнічаюць рысы не толькі позняга мадэрну, але і канструктывізму: высокія, з дробнымі шыбамі аконныя праёмы, якія нагадваюць вітражнае шкло; вертыкальныя пілястры ў спалучэнні з карнізамі і паясамі; адсутнасць чыста дэкаратыўных элементаў і тынкоўкі паверхняў сцен.

Пасля жудасных падзей Халакосту падчас Вялікай Айчыннай вайны ў Іўі амаль не засталося яўрэйскага насельніцтва. У першыя пасляваенныя гады ў Іўі налічвалася толькі 6 яўрэйскіх сем’яў, у 1959 годзе – 44 чалавекі. У 90-я гады ў былым яўрэйскім мястэчку пражывалі чатыры яўрэі.

 

Будынак сінагогі (для рамеснікаў),
дзе размясціўся магазін
Будынак сінагогі (для бедных),
які выкарыстоўваецца як гараж

У сучасны перыяд сінагогі не выкарыстоўваюцца па сваім прамым прызначэнні: у адной з іх знаходзіцца магазін, у будынку галоўнай сінагогі – спартыўная зала. У 2011 годзе на фасадзе былой галоўнай сінагогі была размешчана памятная шыльда з інфармацыяй пра дату пабудовы сінагогі (1929 г.) і дату знішчэння Іўеўскай яўрэйскай абшчыны (12 мая 1942 г.).  

 

 

 

 

 

Бібліяграфія:

Будынак былой сінагогі (для заможных яўрэяў) – ДЮСШ

Іўе: гісторыя, падзеі, людзі. — Гродна: Гродзенская друкарня, 2012. — 48 с.

  1. Іўеўская зямля – сузор’е народаў, рэлігій і культур: матэрыялы рэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі (г. Іўе, 15 чэрвеня 2012). — Гродна : ЮрСа Прынт, 2013. — С. 22—26.
  2. Лиходедов, В. А. Путешествие во времени / В.А. Лиходедов. — Минск: Звязда, 2013. — С. 82—87.

  3. Ліхадзедаў, У. А. Іўе. Сінагога. 1916 / У. А. Ліхадзедаў // 17 верасня. Дзень народнага адзінства. — Мінск : Звязда, 2021. — С. 265.

  4. Сінагога // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — С. 382—383.

  5. Шымко, А. Мір і згода – назаўжды: Іўе шматканфесіянальнае / А. Шымко // Іўеўскі край. — 2017. — 1 ліпеня. — № 40. — С. 3.

Сінагогі

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна