Для таго, каб лепш пазнаёміцца з гісторыяй і культурай Іўеўскага краю, абавязкова варта наведаць музей нацыянальных культур.
Музей заснаваны 29 чэрвеня 2009 года. Для наведвання адкрыты 3 ліпеня 2009 года. Яго мэта – развіццё і захаванне традыцыйных нацыянальных культур беларусаў, палякаў, татараў і яўрэяў, якія на працягу стагоддзяў з’яўляліся асноўным насельніцтвам краю.
Пастаянная экспазіцыя “Пад адзіным небам праз стагоддзі” дэманструе асаблівасці гісторыі нашага горада і раёна, культурнай разнастайнасці рэгіёну.
Экспазіцыя ўключае ў сябе чатыры раздзелы: “З гісторыі карэннага насельніцтва Іўеўшчыны”, “Беларускія татары”, “Беларускія яўрэі”, “Другая сусветная вайна”. Самай вялікай папулярнасцю карыстаецца выстава “Беларускія татары”, якая распавядае пра гісторыю з’яўлення татараў на беларускіх землях, пра іх рэлігію, святыя кнігі, прадметы культу, легендарную мячэць, якая не спыняла сваю дзейнасць з 1884 года, а таксама пра побыт татараў, іх святы і грамадскую дзейнасць. Карыстаецца папулярнасцю і выстаўка “Беларускія яўрэі”, асабліва калі сумясціць яе наведванне з экскурсіяй па горадзе, унікальная архітэктура якога дапаможа аднавіць ва ўяўленні яўрэйскі квартал. У музеі можна бліжэй пазнаёміцца з культурай яўрэйскага народа, убачыць святыя кнігі “Талмуд”, “Тора”, даведацца больш пра традыцыі і нацыянальныя святы.
У цяперашні час (2019 г.) музейны фонд Іўеўскага музея нацыянальных культур налічвае больш за 3300 адзінак захоўвання.
У музеі працуе лялечны тэатр “Батлейка”. Распрацаваны турыстычныя маршруты “Іўе – шматканфесіянальнае” і “Залатое кальцо Іўеўшчыны”, падчас якіх экскурсанты знаёмяцца з гісторыяй і помнікамі архітэктуры горада Іўе і Іўеўскага раёна.
Пабачыць унікальныя экспанаты і пачуць цікавыя гісторыі ў Іўеўскі музей нацыянальных культур прыязджаюць не толькі з розных рэгіёнаў Беларусі. Шмат гасцей з Ізраіля, Расіі, Германіі, Польшчы, краін Балтыі, былі экскурсанты з Кітая, Францыі, Канады, Аўстрыі, Аўстраліі, Фінляндыі.
Адрас: 231337 Беларусь, Гродзенская вобласць, г. Іўе, вул. 17 Верасня, д 9.
Бібліяграфія:
Михайлова, И. Побывав здесь однажды, хочется возвращаться вновь / Ирина Михайлова // Іўеўскі край. — 2021. — 17 ліпеня (№ 52). — С. 5.
Дадатковыя матэрыялы:
Віртуальная экскурсія па Іўеўскаму музею нацыянальных культур. — Рэжым доступу: https://www.youtube.com/watch?v=YObCeyb3JVU
Матэрыялы з адкрытых рэсурсаў сеткі Інтэрнет:
-
Не ў Рым дарогі ўсіх людзей вядуць, вядуць яны іх… у Іўе. — Рэжым доступу: http://belsmi.by/archive/article/17557
-
Чаму варта пабываць ва ўнікальным музеі нацыянальных культур? — Рэжым доступу: http://zviazda.by/be/news/20160120/1453311455-chamu-varta-pabyvac-va-unikalnym-muzei-nacyyanalnyh-kultur
-
Ивьевский музей национальных культур. — Режим доступа: http://museums.by/muzei/muzei-g-grodno-i-grodnenskoy-oblasti/ivevskiy-muzey-natsionalnykh-kultur/
-
Единственный в Беларуси музей национальных культур отмечает свое десятилетие. — Режим доступа: https://www.sb.by/articles/zdes-vsegda-vsem-rady.html
-
Свет истины для нас и для потомков. Музею национальных культур – 10 лет. — Режим доступа: http://ivyenews.by/component/k2/item/5484-svet-istiny-dlya-nas-i-dlya-potomkov-muzeyu-natsionalnykh-kultur-10-let.html