Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Помнік воінам-афганцам

У Афганістане з 1979 па 1989 гады праходзілі службу каля 30 тысяч ураджэнцаў Беларусі. З іх 771 чалавек загінуў. У ліку загінуўшых  9 выхадцаў з Іўеўскага раёна: Вячаслаў Пятровіч Макуцэвіч, Станіслаў Іосіфавіч Кульніс, Аляксандр Мустафавіч Мухля, Станіслаў Юзэфавіч Мацкевіч, Мікалай Мікалаевіч Рыбакоў, Віталій Генрыхавіч Самакар, Віктар Іосіфавіч Станевіч, Вячаслаў Рамуальдавіч Яковіч, Валерый Нарбертавіч Пятровіч.

Памятны знак “Землякам, якія загінулі ў Афганістане” (1996 г.), скульптар Алісейчык У.В.

У 1996 годзе ў парку на Камсамольскай плошчы г.Іўе быў усталяваны памятны знак “Землякам, якія загінулі ў Афганістане” (адкрыты 26.09.1996 г., скульптар Алісейчык Д.). Гэта першы помнік воінам-афганцам у раённым цэнтры Беларусі.

Помнік выкананы ў выглядзе паўкруглай крэпасной сцяны з чырвонай цэглы з 7 байніцамі, у якіх знаходзяцца імправізаваныя званы-гільзы. Велічная паўкруглая сцяна ўвасабляе Радзіму. А маленькія цаглінкі – людзей. Байніцы – гэта жыцці людзей, якія вырваны з маналіту сцяны.

Перад сцяной – чырвоны гравій (сімвал пралітай крыві загінуўшых) і камяні (увасабленне афганскіх гор). Далей – мемарыяльная пліта з імёнамі іўеўчан, якія загінулі ў Афганістане. Зверху пліты знаходзяцца 2 прыступкі – 1979 і 1989 (годы афганскай вайны), якія вядуць да чорнай пліты – сімвала бессэнсоўнасці и трагізму вайны.

Штогод, 15 лютага, каля памятнага знака праходзіць мітынг-рэквіем з удзелам грамадскасці, прысвечаны вываду савецкіх войскаў з Афганістана, наведваюцца магілы загінуўшых воінаў-афганцаў.
      
Бібліяграфія:
  1. Афганистан болит в моей душе / сост. Т.И. Грикень. — Ивье: [Ивьевская районная детская библиотека], 2014. — 19 с.: іл. — Режим доступа: https://ru.calameo.com/read/0049648132fae3f37b0cc.

  2. Гулидова, В. Вечная память и слава шагнувшим в бессмертие: 30-летию вывода советских войск из Афганистана посвящается / В. Гулидова // Іўеўскі край. — 2019. — 16 лютага. — № 13. — С. 4.

  3. Гулидова, В. И будет душу жечь Афганистан даже в объятиях Родины своей… / В.И. Гулидова // З гісторыі вякоў і пакаленняў Іўеўскага краю: матэрыялы наукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі / пад рэд. І.П. Крэня. — Гродна: ГрДУ, 1999. — С.  212—215.

  4. Загінулі ў Афганістане // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — С. 363—365.

Матэрыялы з адкрытых рэсурсаў сеткі Інтэрнет:
Помнік воінам-афганцам

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна