Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2022 год
СТУДЗЕНЬ
- 15 гадоў з часу адкрыцця спартыўнай школы баявых відаў барацьбы ў г. Іўе (2007).
- 45 гадоў з часу прысваення ганаровага звання Заслужанага дзеяча культуры Беларусі Шарэцкаму Віктару Канстанцінавічу, былому кіраўніку Бараўскага народнага хору.
- 735 гадоў, як Бакшты перададзены ва ўласнасць Віленскага біскупства.
ЛЮТЫ
- 115 гадоў з часу адкрыцця паштовай сувязі на чыгуначнай станцыі Юрацішкі.
- 280 гадоў з часу надання Іўю статуса мястэчка (1742 г.).
САКАВІК
- 270 гадоў, як ў Іўі сталі ўладарнічаць Агінскія.
- 425 гадоў з часу выдання працы “Зварот да братоў-евангелістаў” Намыслоўскага Яна Ліцынія (былога рэктара Іўеўскай арыянскай акадэміі).
- 115 гадоў з часу пабудовы касцёла святых Сымона і Тадэвуша ў Лаздунах.
- 115 гадоў з часу пабудовы касцёла святога Уладзіслава ў Суботніках.
КРАСАВІК
- 160 гадоў з таго часу, як было падаўлена паўстанне ліпнішкоўскіх сялян (300 двароў) супраць пана Вольскага.
- 230 гадоў з часу надання Станіславам Аўгустам Панятоўскім, вялікім князем літоўскім, Магдэбургскага права Геранёнам (1792).
- 135 гадоў з дня нараджэння Пазняка Янкі (Ян Аляксандравіч; 1887, в.Суботнікі Іўеўскага раёна – 1939), беларускага грамадска-культурнага дзеяча, выдаўца, публіцыста.
- 65 гадоў з часу адкрыцця гародніна-сушыльнага завода ў Юрацішках.
- 30 – 90 гадоў з дня нараджэння Стрыеца Рычарда (1932, в. Ліпнішкі Іўеўскага раёна), вядомага польскага мастака, графіка.
МАЙ
- 80 гадоў з часу, калі нямецка-фашысцкія карнікі ліквідавалі Іўеўскае гета і знішчылі ў лесе каля вёскі Стоневічы 2525 яўрэяў (12 мая 1942 г.).
- 115 гадоў назад у Іўі адбылася першамайская палітычная стачка, якая стала апошняй на Беларусі.
- 490 гадоў з часу пабудовы па загаду Альбрэхта Гаштольда, канцлера ВКЛ, храма ў Юрацішках (1532 г), які з 1839 года стаў называцца Мікалаеўскай царквой.
- 22 – 70 гадоў з дня нараджэння Круглова Валерыя Аляксандравіча (нар. у 1952 г., Іўе), беларускага правазнаўца, доктара юрыдычных навук, члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук.
ЧЭРВЕНЬ
- 250 гадоў з часу пабудовы архітэктурнага помніка – касцёла святой Марыі у вёсцы Дуды (у 1772 г.).
- 14 – 15 гадоў з даты зацвярджэння Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь герба г. Іўя (2007).
- 90 гадоў з часу аднаўлення Юрацішкоўскай каталіцкай парафіі (1932 г.).
- 22 – 210 гадоў з дня акупацыі Іўеўшчыны французскім войскам маршала Даву (1812).
ЛІПЕНЬ
-
65 гадоў з дня адкрыцця ў Юрацішках помніка ахвярам Вялікай Айчыннай вайны.
- 455 гадоў назад ў Іўі пачала працаваць арыянская (рэфарматарская) акадэмія з прапаведнікам В. Іранімаўцам.
ЖНІВЕНЬ
- 1– 75 гадоў з дня нараджэння Грыбава Георгія Міхайлавіча (нар. у 1947 г., в.Пятровічы Іўеўскага раёна), беларускага філосафа, сацыёлага, педагога, кандыдата філасофскіх навук, дацэнта, прафесара.
- 6 – 100 гадоў з дня нараджэння Баўма Уладзіміра Аляксандравіча (нар. 1922 г., в.Карыцішкі Беластоцкага ваяводства – 14 сакавіка 2018), былога старшыні калгаса імя ХХІІ партз’езда Іўеўскага раёна, Героя Сацыялістычнай Працы.
- 6 – 65 гадоў з дня нараджэння Саянковай Людмілы Пятроўны (нар. у 1957 г., в.Ценюкоўшчына Іўеўскага раёна), беларускага кнігазнаўца, літаратуразнаўца, журналіста, педагога.
- 18 – 90 гадоў з дня нараджэння Журко Вячаслава Феафанавіча (нар. у 1932 г., у Юрацішках), генерала, доктара эканамічных навук, аўтара многіх кніг па эканоміцы і праву, аднаго з кіраўнікоў МУС СССР і РФ.
- 25 – 80 гадоў з дня нараджэння Дабейкі Івана Паўлавіча (нар., у 1942 г., в.Цэпеняты Іўеўскага раёна – 2003), горнага інжынера-геолага, першаадкрывальніка адзінага ў Еўропе радовішча алмазаў, заслужанага геолага Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР.
ВЕРАСЕНЬ
- 110 гадоў з дня выхаду ў Пецярбургу зборніка “Беларускай песні з нотамі” пісьменніка і святара Трабскага касцёла Зязюлі Андрэя Аляксандравіча (Астрамовіча) у суаўтарстве з А. Грыневічам.
- 80 гадоў з часу, як гітлераўцы расстралялі ўсіх жыхароў і спалілі вёску Юраўскія.
- 160 гадоў з часу адкрыцця народнага вучылішча ў Юрацішках (1862).
КАСТРЫЧНІК
- 80 гадоў з дня нараджэння Сташэўскага Збігнева (1942 г., в. Рыбакі Суботніцкага сельсавета), прафесара, сацыёлага і гісторыка.
- 85 гадоў мінула з тае пары, як быў рэпрэсіраваны і расстраляны Клінцавіч Сымон Аляксандравіч (1889–1937 гг.), вядомы рэвалюцыйны дзеяч Беларусі.
- 24 – 125 гадоў з дня нараджэння Галіцкага Кузьмы Мікітавіча (1897-1973), ваеннага дзеяча, генарала арміі, Героя Савецкага Саюза, удзельніка абароны Іўеўшчыны ў Вялікую Айчынную вайну.
- 475 гадоў з часу тайнага шлюбу караля Польшчы і вялікага князя ВКЛ Жыгімонта Аўгуста ІІ з Барбарай Радзівіл у Геранёнскім замку і Вільні (1547 г.).
ЛІСТАПАД
- 100 гадоў з часу, як пачала працаваць інфекцыйная бальніца ў Суботніках, якую ўзначальваў да 1946 года вядомы ўрач Казімір Ярмалінскі.
- 105 гадоў з дня нараджэння Ермалковіча Віктара Адамавіча (1917–1987 гг.), даследчыка гістарычнага мінулага Іўеўшчыны, аўтара кнігі “На жыццёвых хвалях” (1972 г.).
- Каля 625 гадоў назад на Беларусі з’явіліся татары, у тым ліку і ў Іўі.
СНЕЖАНЬ
- 4 – 95 гадоў з дня нараджэння Валько Івана Іосіфавіча (нар. у 1927 г. у в. Морына), генерал-маёра Камітэта дзяржаўнай бяспекі.
- 5 – 95 гадоў з дня нараджэння Чагінай Елізаветы Пятроўны (нар. у 1927 г. в. Трабы Іўеўскага раёна), беларускага дзяржаўнага дзеяча, гісторыка, прафесара, кандыдата эканамічных навук. У 1961–1969 гг. – сакратар, загадчык аддзела Гродзенскага абкама КПБ.
- 23 – 65 гадоў з часу набыцця Юрацішкамі статуса гарадскога пасёлка (1957 г.).
- 430 гадоў з часу выдання Янам Люцыніем Намыслоўскім, рэктарам Іўеўскай арыянскай школы, наватарскай кнігі “Анатомія і гармонія хрысціянскага чалавека”, якая атрымала шырокую вядомасць у Заходняй Еўропе.