Русский БелорусскийАнглийскийНемецкийЛитовскийПольскийУкраинский

Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Краязнаўчы каляндар

Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2023 год  

СТУДЗЕНЬ

  • 455 год (1568 г.) таму ў Іўі адбыўся Сінод антытрынітарыяў Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, дзе актыўны ўдзел прымаў беларускі гуманіст і асветнік Сымон Будны.
  • 455 гадоў назад (1568 г.) татары атрымалі прывілеі на шляхецтва і заключэнне шлюбаў з хрысціянамі. Татары прынялі беларускія і польскія прозвішчы і зрабілі вялікі ўклад у гістарычна-культурнае жыццё Беларусі.
  • 115 гадоў з дня нараджэння Ляхава Фёдара Аляксандравіча (1908, в. Моргавічы Іўеўскага раёна – 1951), савецкага дзяржаўнага дзеяча, удзельніка антыфашысцкага падполля ў Вялікую Айчынную вайну, былога  старшыні Гродзенскага аблвыканкама (1948 – 1950 гг.).

ЛЮТЫ

  • 315 гадоў (1708 г.) назад шведскія войскі на чале з каралём Карлам XII спалілі Іўе, Ліпнішкі, Юрацішкі, Трабы.
  • 80 гадоў таму назад (22.02.1943 г.) гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску Ятаўтавічы і 96 яе жыхароў.
  • 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Станіслававіча Шутава (13 лютага 1953 г., г.п. Юрацішкі) – палкоўніка ваенна-касмічных сіл Расіі, члена Расійскай акадэміі касманаўтыкі імя К.Э. Цыялкоўскага, члена праўлення федэральнай Нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі”, кавалера ордэна “Знак Пашаны”, ганаровага грамадзяніна горада Іўе (2013 г.).

САКАВІК

  • 85 гадоў спаўняецца Яўгену Вікенцьевічу Карпуцю (26.03.1938, в.Лабачы, Іўеўскага раёна, Гродзенскай вобласці), таленавітаму паэту, кампазітару, педагогу і грамадскаму дзеячу.

КРАСАВІК

  • 90 гадоў з дня нараджэння Бразінскага Гедыміна Генрыхавіча (06.03.1933 г., в. Чычыноўшчына Іўеўскага раёна – ?, Гродна), беларускага педагога, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі.
  • 80 гадоў з дня нараджэння Жульпо Станіслава Віктаравіча (15.04.1943 г., в. Дабраўляны Іўеўскага раёна ̶ 2012), беларускага дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі.
  • 70 гадоў таму ў вёсцы Бярозаўцы Ліпнішскага сельсавета нарадзіўся Браніслаў Браніслававіч Халява (1953 ̶ 29.05.2000 гг., Мінск), генерал-маёр КДБ.

МАЙ

  • 95 гадоў таму 1 мая 1928 года ў Трабах адбылася маёўка, якую ўзначальваў Аляксандр Рыжы. Віленскі суд прыцягнуў да адказнасці 21 асобу.
  • 55 гадоў мінула з тае пары, калі ў 1968 годзе пачалося будаўніцтва карпусоў Юрацішкаўскага лесапункта Іўеўскага лясгаса.

ЧЭРВЕНЬ

  • 60 гадоў з дня нараджэння Сазанавец Ліліі Вацлаваўны (10.06.1963 г., в.Лукашына Іўеўскага раёна), беларускай пісьменніцы.
  • 55 гадоў з дня нараджэння Скарабагатай Ядвігі Эдуардаўны (10.06.1968 г., в.Вікшняны Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці), беларускай спартсменкі, пераможцы і неаднаразовага прызёра Паралімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы, заслужанага майстра спорту Беларусі.

ЛІПЕНЬ

  • 120 гадоў спаўняецца з дня нараджэння Анатоля Рыгоравіча Марозава (1903 – 1990), камандзіра партызанскай спецбрыгады “Няўлоўныя”, якая размяшчалася ля вёскі Белы Бераг былога Юрацішскага раёна.

ЖНІВЕНЬ

  • 175 гадоў спаўняецца з дня нараджэння Іпаліта (Гіпаліта) Корвін-Мілеўскага (06.08.1848, в.Друскенікі Гродзенскага павета – 11.02.1932) – польска-беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, доктара права, члена Дзяржсавета Расійскай Думы ў 1906 ‒ 1910 гадах, публіцыста, уладара Лаздунскага і Лугамавіцкага маёнткаў.

  • 160 гадоў з дня нараджэння Градзінскага Хаіма Ойзера (24 жніўня 1863, Іўе, Віленская губерня — 9 жніўня 1940) яўрэйскага рэлігійна-грамадскага дзеяча, галахіста і рэлігійнага дзеяча Польшчы ў міжваенны перыяд.

  • 100 гадоў з дня нараджэння Гончанкі Аляксея Рыгоравіча (22.08.1923, в.Баршчоўка Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ‒ 19.10.2016, г.Іўе), ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Іўе, былога старшыні Іўеўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

  • 85 гадоў з дня нараджэння Бекіша Освальда Яна Лявонавіча (1938, в. Трабы Іўеўскага раёна – 2010), беларускага вучонага ў галіне імуналогіі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара, заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі.

ВЕРАСЕНЬ 

  • 90 гадоў таму ў нарадзіўся Губерт Іосіфавіч Варанюк (1933 г. в. Жыдзевічы Іўеўскага раёна – 26.08.2006 г., г. Мінск), ганаровы грамадзянін Наваполацка, былы галоўны інжынер полацкага “Нафтабуда”, намеснік міністра сельскага будаўніцтва, першы намеснік Дзяржбуда БССР, лаўрэат Дзяржаўных прэмій, ордэнаў, медалёў.
  • 90 гадоў з дня нараджэння Васілючака Міхаіла Вікенцьевіча (23.09.1933, в.Малыя Князікоўцы Іўеўскага раёна – 22.09.2022, г.Гродна) – беларускага гісторыка, педагога, кандыдата гістарычных навук, дацэнта.

КАСТРЫЧНІК

  • 110 гадоў таму назад выйшаў у свет зборнік вершаў “З роднага загону” (1913 г.) і 100 гадоў таму (1923 г.) – паэма “Алёнчына вяселле” Аляксандра Астрамовіча (Зязюлі), паэта, грамадскага дзеяча, былога пробашча Трабскага касцёла.

  • 80 гадоў з дня нараджэння Аношкі Ядвігі Іванаўны (18.10.1943 г., г.п.Іўе), беларускага вучонага ў галіне геалогіі, мінералогіі, глебазнаўства.
  • 60 гадоў з дня нараджэння Козела Генадзя Баляслававіча (29.10.1963 г., в. Дындылішкі Іўеўскага р-на) – беларускага мастака, члена Беларускага саюза мастакоў.

ЛІСТАПАД

  • 140 гадоў мінула з таго часу (1883 г.), як у Жамыслаўлі створаны знакаміты парк з адзіным у Беларусі пенсільванскім клёнам і ўстаноўлена скульптура Маці Божай.

  • 50 гадоў з часу пабудовы ў Юрацішках  сучаснага чатырохпавярховага цагляна-блочнага будынку школы на 960 вучнёўскіх месцаў.
  • 80 гадоў з дня нараджэння Кеўры Міхаіла Канстанцінавіча (07.11.1943 г., в.Галімшчына Іўеўскага р-на), беларускага вучонага ў галіне клінічнай фармакалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара.

СНЕЖАНЬ

  • 590 гадоў прайшло (1433 г.) з тае пары, як Геранёнамі завалодалі знакамітыя магнаты, палітычныя, вайсковыя і культурныя дзеячы ВКЛ – Гаштольды.
  • 145 гадоў з дня нараджэння Астрамовіча Аляксандра Сцяпанавіча (07.12.1878, в. Навасады Ашмянскага раёна – 17.01.1921) – беларускага паэта вядомага пад псеўданімам Андрэй Зязюля, каталіцкага святара, які служыў ксяндзом у мястэчку Трабы.

  • 140 гадоў з дня нараджэння Шахно Эпштэйна (10 снежня 1883 г., мястэчка Іўе Ашмянскага ўезду Віленскай губерніі – 27 ліпеня 1945 г., Масква) – вядомага яўрэйскага пісьменніка, грамадскага дзеяча, публіцыста і літаратураведа.

 

У 2023 г. адзначаем:

  • 20 гадоў з часу пабудовы Юрацішкоўскага касцёла Перамянення Гасподняга (2003 г.).


Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2022 год

Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2021 год

Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2020 год  

Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2019 год

Краязнаўчы каляндар

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна