Жыву ў Беларусі і тым ганаруся
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае дзяржаўнае свята, свята гонару і ўдзячнасці за мірнае неба над галавой.
Да гэтай знамянальнай даты ў публічных бібліятэках Іўеўскага раёна былі аформлены тэматычныя выставы літаратуры, праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя гістарычнаму мінуламу і сучасным дасягненням нашай краіны.
У бібліятэцы-філіяле аг.Трабы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь ладзілася краязнаўчае падарожжа “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, у бібліятэцы-філіяле аг.Цэнтральная – патрыятычная гадзіна “Я гэты край Радзімаю заву”, у бібліятэцы-філіяле аг.Дайліды была праведзена віктарына “Родны край пад бусліным крылом”, у бібліятэцы-філіяле аг.Суботнікі – гадзіна паэзіі “Славілі цябе не раз паэты”.
Да Дня Незалежнасці было прымеркавана чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кола сяброў” у бібліятэцы-філіяле г.п.Юрацішкі. Падчас этнаграфічнага квіза “10 пытанняў пра беларусаў” дзеці пашырылі свае веды пра родную краіну, даведаліся шмат цікавага пра прыроду Беларусі, гісторыка-культурную спадчыну, пра традыцыі і звычаі продкаў. Каб замацаваць атрыманыя веды, у канцы мерапрыемства ўдзельнікі паспаборнічалі ў адказах на 10 пытанняў пра беларусаў у экспрэс-тэсце.