Абласны семінар “Папулярызацыя кнігі і чытання: эфектыўныя шляхі і сучасныя падыходы”

21-22 мая праходзіць абласны семінар “Папулярызацыя кнігі і чытання: эфектыўныя шляхі і сучасныя падыходы”. Удзел у семінары прымаюць прадстаўнікі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, спецыялісты ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”, прадстаўнікі бібліятэчнай супольнасці рэгіёна.  Сярод удзельнікаў – загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” Баўтрэль Ірына Віктараўна.

У першы дзень семінара прысутныя пазнаёміліся з інтэрактыўна-выставачнай пляцоўкай абласной бібліятэкі “Палявая бібліятэка”, з вопытам работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (навукова-метадычная дзейнасць, алічбоўка дакументаў і інш.), абмеркавалі ролю і перспектывы бібліятэчнай справы Беларусі.

У другой палове дня ўдзельнікі наведалі бібліятэчныя ўстановы г. Гродна.

22 мая плануецца знаёмства з асаблівасцямі работы публічных бібліятэк рэгіёна: Скідзельскай гарадской бібліятэкі сямейнага чытання ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, Шчучынскай дзіцячай бібліятэкі ДУК “Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі” і іншых. Гасцей будзе прымаць і дзяржаўная ўстанова культуры “Іўеўская раённая бібліятэка”. У праграме семінара – праектная дзейнасць Іўеўскай раённай бібліятэкі і практыка выязнога абслугоўвання насельніцтва аддаленых вёсак.