Ад БССР да Рэспублікі Беларусь
1 студзеня 2024 года споўнілася 105 гадоў з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. БССР – гэта цэлая эпоха ў гісторыі Беларусі, якая праіснавала амаль усё ХХ-е стагоддзе і стала фундаментам для сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
Да гэтай значнай падзеі ў Іўеўскай раённай бібліятэцы аформлена кніжная выстава пад назвай “Ад БССР да Рэспублікі Беларусь”. Увазе чытачоў прадстаўлены выданні, якія расказваюць аб працэсе станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці, асноўных эканамічных, сацыяльных, культурных і гістарычных працэсах, аб людзях, якія аддана служылі свайму народу, сваёй Айчыне.