Ад якаснай працы – да якаснага жыцця

У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” да Года якасці аформлена кніжная выстава-панарама “Ад якаснай працы – да якаснага жыцця”.

Выстава складаецца з наступных раздзелаў: “Беларусь сёння”, “Гродзеншчына на карце рэспублікі”, “Малая радзіма  –  частка  вялікай краіны”, “Мы – беларусы”, “Мы помнім…”.

На выставе прадстаўлены выданні, у якіх можна даведацца аб развіцці Рэспублікі Беларусь, Гродзеншчыны і Іўеўшчыны за апошнія дзесяцігоддзі, аб дасягненнях эканомікі, сацыяльнай сферы, аб гістарычным мінулым краіны.  

Выстава будзе дзейнічаць на працягу года і перыядычна абнаўляцца.