Акцыя “Бібліятэка. Моладзь. Будучае”
Дзень моладзі – гэта свята, прысвечанае тым, ад каго залежыць будучыня нашай краіны. Гэта свята юных, вясёлых, актыўных людзей, перад якімі адкрыты ўсе дарогі.
Да гэтай даты для чытачоў, жыхароў і гасцей горада супрацоўнікі бібліятэкі правялі бібліятэчную акцыю “Бібліятэка. Моладзь. Будучае”.
Жадаючыя прынялі ўдзел у афармленні стэнда, пакінуўшы пажаданні моладзі на лістах, выразаных у выглядзе раскрытых кніг. Да мерапрыемства была аформлена кніжна-ілюстратыўная выстава “Бібліятэка. Моладзь. Будучае”. Прапанаваная тэматычная выстава раскрывае сацыяльныя, культурныя, эканамічныя і палітычныя аспекты становішча моладзі ў сучасным грамадстве.