Азбука Перамогі
Паважаныя чытачы! Кніжны фонд Іўеўскай раённай бібліятэкі папоўніўся новым выданнем нашага паэта-земляка Івана Карэнды “Азбука Перамогі”, прымеркаваным да 80-годдзя Вялікай Перамогі.
Гэтая кніга працягвае серыю твораў айчыннай дзіцячай літаратуры пра беларускі алфавіт. У аснову вершаў аўтар паклаў факты жыццёвай біяграфіі свайго дзеда-франтавіка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Мікалаевіча Карэнды.
З “Азбукай Перамогі” і іншымі творамі пісьменніка можна пазнаёміцца ў Іўеўскай раённай бібліятэцы.