Беларусь ад А да Я
Беларусь – адна з найпрыгажэйшых краін свету, якая захапляе хараством прыроды, багатай гісторыка-культурнай спадчынай. А наша мова лічыцца самай мілагучнай пасля італьянскай і самай старажытнай сярод славянскіх.
Пра родную мову, гісторыю і культуру, прыродныя багацці Беларусі ішла размова падчас гульні-падарожжа “Беларусь ад А да Я”, што ладзілася ў Іўеўскай раённай бібліятэцы. Удзел у мерапрыемстве прынялі дзеці з аздараўленчага лагера “Іўеград”, што працуе на базе Іўеўскай сярэдняй школы.
Падчас гульні ўдзельнікі разгадвалі рэбусы і загадкі, адказвалі на розныя пытанні па тэме мерапрыемства, даведаліся шмат карыснага і цікавага пра нашу краіну.