“Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь”

29 верасня ў бібліятэцы-філіяле аг.Центральная адбыўся краязнаўчы вечар “Ведай і любі свой край”, удзел у якім прынялі чытачы рознага ўзросту. Мерапрыемства ладзілася ў межах праекта “Беларускі чацвер. Мы малюем Беларусь” і раённага конкурсу на лепшае краязнаўчае мерапрыемства “Аб мінулым – для будучыні”.

У цэнтры ўвагі прысутных была гісторыя малой радзімы – аграгарадка Цэнтральная, цесна пераплеценая з жыццём краіны і лёсамі аднавяскоўцаў.

Да  мерапрыемства дзеці падрыхтавалі цікавыя паведамленні пра мясцовыя помнікі гісторыі і культуры, падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра вядомых землякоў, чыталі прыгожыя вершы, прысвечаныя роднаму краю. Удзельнікі сталага ўзросту дзяліліся з маладым пакаленнем сваімі ўспамінамі пра былы час, пра аднавяскоўцаў. Вельмі  шчымлівым і кранальным да глыбіні душы атрымаўся расказ мясцовай жыхаркі пра пакуты і жудасныя выпрабаванні, што перажыў у ваенны час яе бацька Галавенка Станіслаў – былы вязень канцэнтрацыйных лагераў смерці.

Напрыканцы краязнаўчага вечару ўдзельнікі наведалі музей “Гісторыя і побыт аг. Цэнтральная”, дзе пазнаёміліся з вырабамі таленавітых мясцовых майстроў, старадаўнімі рэчамі штодзённага побыту, з архіўнымі фотаздымкамі і ўзнагародамі – увасабленнем баявой і працоўнай славы землякоў.