“Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура”: “Чараўнік з Краіны маленства”
11 красавіка ў Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылося чарговае мерапрыемства ў межах праекта “Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура”. Вучні 6 “В” класа Іўеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у літаратурным вечары “Чараўнік з Краіны маленства”, прымеркаваным да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Маўра.
У першай частцы мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавага пра жыццё і творчасць беларускага пісьменніка, пазнаёміліся з яго творамі, прадстаўленымі на кніжнай выставе, паглядзелі буктрэйлер па aпoвecцi Я.Маўра “Пaлecкiя paбiнзoны”.
А потым вядучыя прапанавалі ўдзельнікам уявіць сябе на месцы галоўных герояў аповесці і адправіцца ў падарожжа на нашай краіне, каб паказаць свае веды, кемлівасць і камандны дух. Завочная вандроўка атрымалася вельмі захапляльнай і цікавай, з незвычайнымі прыгодамі і вясёлымі пазнавальнымі гульнямі: “Карта невядомага месца”, “Збяры заплечнік”, “У свеце раслін”, “У свеце жывёл” і іншымі.
За правільнае выкананне заданняў юныя “paбiнзoны” – удзельнікі 2 каманд – атрымлівалі кавалачкі пазла, з якіх потым склалі карту Беларусі.