«Бібліятэка – храм часу, памяці, думкі»
Штогод 15 верасня ўсе бібліятэкары Беларусі святкуюць сваё прафесійнае свята – Дзень бібліятэк.
З гэтай нагоды супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі запрасілі на пазнавальную экскурсію навучэнцаў Лелюкінскай сярэдняй школы.
Для дзяцей было цікава пазнаёміцца з работай чытальнай залы і абанемента, наведаць кнігасховішча, даведацца, як кнігі трапляюць у бібліятэку ў аддзеле фарміравання бібліятэчнага фонду.
Вялікае ўражанне ў экскурсантаў выклікала наведванне музейнай экспазіцыі “Бібліятэкі раёна: падзеі, дакументы, людзі”.