Бібліятэка як прастора для навучання, развіцця, зносін і адпачынку
30 і 31 кастрычніка дырэктар ДУК «Іўеўская раённая бібліятэка» Мірончык Святлана Абрыеўна прымала ўдзел у міжабласным семінары для прадстаўнікоў бібліятэчнай сферы Гродзенскай і Брэсцкай абласцей «Бібліятэка як прастора для навучання, развіцця, зносін і адпачынку».
Семінар ладзіўся на базе ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”, ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”, ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка”. Удзельнікі наведалі Мастоўскую раённую бібліятэку і Скідзельскую гарадскую бібліятэку сямейнага чытання, сельскія ўстановы аграгарадкоў Квасоўка Гродзенскага і Гудзевічы Мастоўскага раёнаў, дзе пазнаёміліся з іх работай, паслугамі для насельніцтва, наватарскімі праектамі, даведаліся пра асаблівасці абслугоўвання мясцовых жыхароў, абмеркавалі метады прыцягнення карыстальнікаў.
Рабочая праграма двухдзённага знаёмства з вопытам работы бібліятэк Гродзенскай вобласці была вельмі насычанай і цікавай.




