Будзь у фармаце – чытай беларускае!

У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі аформлена кніжная выстава-заклік “Будзь у фармаце – чытай беларускае”. Да ўвагі чытачоў прапануюцца творы сучасных беларускіх аўтараў, якія пішуць на роднай мове.

Запрашаем наведаць выставу прыхільнікаў захапляльных гістарычных раманаў і трылераў, фантастыкі і дэтэктываў, кранальных меладрам.