“Чараўніцы на кніжнай паліцы”: да Года беларускай жанчыны

У беларускай дзіцячай літаратуры шмат выдатных аўтараў-жанчын, чые творы карыстаюцца папулярнасцю ў юных чытачоў. Сярод іх – Эдзі Агняцвет, Алена Масла, Раіса Баравікова, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Лёля Багдановіч, Іна Фралова і Жанна Міус, з творчасцю якіх можна пазнаёміцца на выставе “Чараўніцы на кніжнай паліцы” ў Іўеўскай раённай бібліятэцы.

Гэтыя таленавітыя пісьменніцы ствараюць якасную і цікавую літаратуру, якая развівае і выхоўвае маленькіх чытачоў. Іх творы можна выкарыстаць для сумеснага чытання дзяцей і дарослых.

Запрашаем наведаць выставу і пагрузіцца ў захапляльны свет дзіцячых мараў і неверагодных прыгод, створаны беларускімі аўтаркамі.