Чароўны куфэрак Алеся Якімовіча

17 студзеня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Алеся Якімовіча – аднаго з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры. Алесь Якімовіч быў не толькі пісьменнікам і паэтам, але і перакладчыкам. Ён пераклаў на беларускую мову творы А. Пушкіна, М. Някрасава, П. Яршова, І. Крылова, Л. Талстога, А. Чэхава, Г. Андэрсана, Дж. Лондана і многіх іншых пісьменнікаў.

З нагоды юбілейнай даты работнік бібліятэкі-філіяла аг.Суботнікі правяла на базе мясцовай школы віктарыну “Чароўны куфэрак Алеся Якімовіча”.

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала школьнікам пра жыццё і творчасць пісьменніка. Падчас віктарыны ўдзельнікі адказвалі на пытанні па творах А. Якімовіча і па яго перакладах рускіх народных казак, твораў для дзяцей А. Пушкіна.