Чытаем роднае, сваё!
Працоўны тыдзень завяршаецца, і наперадзе – доўгачаканы час для адпачынку і перазагрузкі. Можна запатрабаваць хвілінку для сябе і адкрыць кнігу на роднай мове.
У межах акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё!» прапануем правесці гэтыя выхадныя з беларускай кнігай. Запрашаем у Іўеўскую раённую бібліятэку за выдатнымі творамі айчынных аўтараў з серыі “Бібліятэка беларускай аповесці”.
Чаму мы раім звярнуць увагу менавіта на гэтыя выданні?
-
Тут сабраны творы, якія даўно сталі залатым фондам айчыннага мастацкага пісьменства і найноўшая беларуская літаратура, якая актыўна развіваецца ў самых розных накірунках і на сваім рахунку мае адметныя ўзоры прозы ў прыгодніцкім жанры.
-
Гэтыя аповесці спалучаюць у сабе вострыя жыццёвыя сюжэты, непаўторную мілагучнасць роднага слова і багаты псіхалагізм чалавечых драм.
Чакаем вас у бібліятэцы за кнігамі, якія натхняюць!
Творы, якія ўвайшлі ў зборнік, даўно сталі класікай айчыннай літаратуры. Усе іх аб’ядноўвае тэма дзяцінства.
Дзеянне аповесці Янкі Брыля «Сірочы хлеб» aдбывaeццa ў былoй Зaxoдняй Бeлapyci, якaя ў 1921 гoдзe трапіла пaд yлaдy Пoльшчы. Лёс Даніка ў многім адлюстроўвае лёс самога пісьменніка, яго дзяцінства і вучобу ў школе.
У значнай ступені аўтабіяграфічная аповесць Івана Навуменкі «Дзяцінства» пераносіць нас у перадваенны час і расказвае пра жыццё местачковага хлапчука Васіля Войціка.
Сюжэт аповесці Mixacя Cтpaльцoвa «Aдзiн лaпaць, aдзiн чyнь» таксама шмaт y чым перагукваецца з лёсам самога аўтара. Яго герой — хлопчык Іванка — з пакалення дзяцей вайны, якая толькі што закончылася, але на сэрцы кожнага з герояў твора пакінула свой чорны след.
Чарговую кнігу серыі «Бібліятэка беларускай аповесці» склалі творы, якія з’явіліся на самым пачатку станаўлення нацыянальнай класікі і станоўча паўплывалі на далейшае развіццë беларускай літаратуры,— «У палескай глушы» Якуба Коласа і «Дзве душы» Максіма Гарэцкага.
«Хатынскую аповесць» Алеся Адамовіча і «Апошніх і першых» Барыса Сачанкі аб’ядноўвае тэма, звязаная з трагічнымі і жудаснымі старонкамі Вялікай Айчыннай вайны: знішчэннем карнікамі мірных жыхароў беларускіх вëсак.
Шчымлівая праўдзівасць твораў абапіраецца найперш на ўласныя ўспаміны аўтараў, для якіх вайна — гэта тое, што на ўсë жыццë пякучым болем засталося ў іх памяці.
У чарговую кнігу серыі «Бібліятэка беларускай аповесці» ўвайшлі два творы, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны, якія даўно сталі класікай нашай літаратуры: «Знак бяды» Васіля Быкава і «Гандлярка і паэт» Івана Шамякіна.
У чарговую кнігу серыі «Бібліятэка беларускай аповесці» ўвайшлі творы, што даўно сталі класікай айчыннага прыгожага пісьменства. Разам з героямі чытач зможа прайсціся сцежкамі іх маленства і маладосці, акунуцца ў атмасферу нашай далёкай («Салавей» Змітрака Бядулі) і не вельмі далёкай («Пачакай, затрымайся…» Алены Васілевіч, «Лісце каштанаў» Уладзіміра Караткевіча) мінуўшчыны.
У аповесцях «Паляванне на Апошняга Жураўля» Алеся Жука, «Раданіца» Анатоля Кудраўца і «Усе мы з хат» Янкі Сіпакова паказана жыццë вëскі 60—70-х гадоў, калі набіраў хуткасць працэс урбанізацыі. З любоўю аўтарамі выяўлены своеасаблівы свет вëскі, які прыцягвае духоўнымі традыцыямі, асаблівым стаўленнем да зямлі-карміцелькі, дзівоснай прыродай, народнай мудрасцю.
У чарговую кнігу серыі «Бібліятэка беларускай аповесці» ўвайшлі творы Генадзя Аўласенкі, Сяргея Белаяра і Уладзіміра Мажылоўскага, напісаныя ў жанры прыгодніцкай літаратуры. Ëсць тут і дэтэктыў («Адплата»), ëсць фантастыка («Апошняя надзея»), ëсць твор на гістарычную тэму («Меч Агрыка»). Усе яны напісаны займальна і сведчаць пра тое, што найноўшая беларуская літаратура актыўна развіваецца ў самых розных накірунках і на сваім рахунку мае адметныя ўзоры прозы ў прыгодніцкім жанры.
