Чытай сваё – беларускае!
23 снежня ў межах рэспубліканскай акцыі “Кожная пятнiца – роднае, сваё” супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг.Лаздуны I запрасіла вучняў старэйшых класаў мясцовай школы на прагляд літаратуры каля кніжнай выставы “Чытай сваё – беларускае!”. Яна пазнаёміла іх з лепшымі творамі айчынных класікаў і сучасных аўтараў, з серыямі беларускай літаратуры: “Пераходны ўзрост”, “Новая бібліятэка беларускай паэзіі”, “Школьная бібліятэка”.
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі дакрануліся да крыніц роднай мовы, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, даведаліся, чаму наша мова жывая, родная і гаваркая.


